Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка зноў у шпіталі

абноўлена

Франак Вячорка
Франак Вячорка

Франка Вячорку паклалі ў мазырскі шпіталь з дыягназам «кароста». Ён і яшчэ пяцёра салдат пасьля выпіскі з інфэкцыйнага аддзяленьня мазырскага шпіталя, дзе яны знаходзіліся з-за захворваньня на грып, скардзіліся на болькі на скуры.

Фэльчарка шпіталя і камандаваньне дакаралі хлопцаў, што тыя папросту хочуць зноў трапіць у шпіталь. Яны казалі, што гэта ўсяго толькі рэакцыя на антыбіётыкі, якія ім давалі ў шпіталі. Але сёньня лябараторна пацьвердзілася, што салдаты хворыя на каросту.

Такім чынам, за месяц камандаваньне дапусьціла ўжо другую эпідэмію ў мазырскай вайсковай частцы.

Раней некалькім салдатам, якія захварэлі на грып, казалі, што яны папросту прастудзіліся і арганізм сам справіцца з хваробай. Празь некалькі дзён у шпіталь трапіў амаль увесь асабовы склад часткі.

Франак Вячорка паведаміў «Свабодзе» са шпіталя:

«Нашаму камандаваньню дзеля статыстыкі невыгодна прызнаваць, што ёсьць эпідэміі. Мне камбат увогуле забараніў карыстацца мабільным тэлефонам, спаслаўшыся на тое, што я паказаў частку ня ў лепшым сьвятле ў зьвязку зь мінулай эпідэміяй грыпу.

Маёр Ігнацік казаў, што мы самі выдумляем хваробы. Але хваробы не ўзьнікаюць на пустым месцы — гэта кепскія санітарныя ўмовы ў казарме, гэта халодная вада, гэта недастаткова апэратыўная рэакцыя фэльчаркі, ну і само стаўленьне да салдатаў, бо салдат успрымаюць як бясплатную рабочую сілу, якую трэба толькі своечасова карміць.

Увогуле, быў час, калі нам камбат забараніў скардзіцца на здароўе. Сказаў: „Вы салдаты, ці дзяўчаткі?“. Я лічу, што камандаваньне мусіць несьці адказнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG