Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новае жыцьцё” працягвае змагацца за будынак царквы


Набажэнства ў «Новым жыцьці»
Набажэнства ў «Новым жыцьці»

Царква «Новае жыцьцё» зьвярнулася з скаргай на імя намесьніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Васіля Дземідовіча. Вернікі просяць судзьдзю апратэставаць праз прэзыдыюм рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду і Менскага гаспадарчага суду пра высяленьне царквы з будынку па вуліцы Кавалёва, 72 у Менску.

Пра гэта паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Ужо некалькі гадоў працягваецца змаганьне вернікаў царквы «Новае жыцьцё» за свой будынак ў колішняй вёсцы Сухарава, які яны сваімі сіламі перарабілі з былога кароўніка. Вернікі адмаўляюцца пакінуць будынак царквы і працягваюць у ім маленьні, на якія зьбіраюцца сотні прыхільнікаў, у тым ліку з усёй Беларусі.

Рашэньне гаспадарчага суду Менску пра высяленьне царквы ўступіла ў сілу 8 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG