Цяпер вернікаў могуць выселіць з будынку царквы ў любы дзень. Пастар “Новага жыцьця” Вячаслаў Ганчарэнка лічыць, што судовае рашэньне цалкам упісваецца палітыку ўладаў у дачыненьні да пратэстанцкіх рэлігійных суполак.
Вернікі пачалі судзіцца з уладамі ад 2005 году, калі ў іх адабралі зямельны надзел і будынак (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску). Яны трымалі галадоўку пратэсту і вялі перамовы з уладамі. Усе суды адмовілі вернікам па ўсіх пазыцыях.