Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ ініцыюе рэфэрэндум у сувязі з падвышэньнем аўтамабільнага мыта


Партыя БНФ ініцыюе правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні падвышэньня мыта на аўтамабілі. Пра гэта было заяўлена 19 сьнежня ў Мінску на пасяджэньні сойму партыі.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў нагадаў, што 27 лістапада кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расеі падпісалі пагадненьне аб стварэньні Мытнага саюза. "Гэтае пагадненьне ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленьне ў сілу падпісаных дакумэнтаў можа пацягнуць пагаршэньне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным падвышэньнем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэн на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасьці на легкавыя аўтамабілі", — сказаў Лялькоў. Ён таксама зазначыў, што стварэньне Мытнага саюза ігнаруе інтарэсы беларускага малога і сярэдняга бізнэсу.

Сойм Партыі БНФ прыняў рашэньне да 1 сакавіка 2010 года завяршыць фарміраваньне ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму. У гэтую групу ўвойдуць прадстаўнікі партыі, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG