Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшлі актывісты “Маладой Беларусі”


А 16 гадзіне паплечнікі актывістаў руху «Маладая Беларусь» Ягора Баброва і Пятра Пракаповіча сустракалі іх ля брамы турмы на завулку Акрэсьціна.

Пётар і Ягор былі пакараныя арыштам на 15 сутак за пэрформанс, які актывісты «Маладой Беларусі» ладзілі 2 сьнежня.

Каля ўнівэрмагу «Беларусь» яны ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: «Ня любіш рэжым — кінь у мяне». Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

Разам з Пятром Пракаповічам і Ягорам Бабровым супрацоўнікі міліцыі затрымалі Насту Машчаву і Андрэя Кузьмінскага.

Суд Заводзкага раёну Менску пакараў Андрэя Кузьмінскага арыштам на 7 сутак, а Насту Машчаву — штрафам у 30 базавых велічыняў.



Першыя секунды на свабодзе актывіста Пятра Пракаповіча.

Ягор Баброў. Напачатку трэба шнуркі завязаць.

Ягор Баброў разам з паплечнікамі(цамі) і старшынём моладзі БНФ Андрэй Крэчка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG