Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя за пэрформанс актывісты правядуць ноч на Акрэсьціна

абноўлена

Супрацоўнікі міліцыі Заводзкага раёну Менску затрымалі 4 актывістаў руху “Маладая Беларусь”. Сярод затрыманых Андрэй Кузьмінскі, Павал Пракаповіч, Наста Машчава і Ягор Баброў.

Маладыя людзі каля ўнівэрмагу “Беларусь” усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: “Ня любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

Лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч паведаміў, што актывістаў трымаюць у пастарунку міліцыі. Сувязь зь імі адсутнічае.

17:00 Наста Машчава змагла паведаміць зь міліцыі, што туды выклікалі групу экспэртаў і пагражаюць затрыманым крымінальнай справай.

У актывістаў «Маладой Беларусі» забралі фатакамэру, каб праглядзець зробленыя здымкі.

20:00 На ўсіх затрыманых актывістаў «Маладой Беларусі» склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Ноч яны правядуць у турме на вуліцы Акрэсьціна. Заўтра раніцай пачнуцца суды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG