Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разагналі акцыю ў абарону асуджаных на сьмерць геяў Ірану

абноўлена

16 сьнежня ля іранскай амбасады ў Менску прайшла акцыю ў абарону дзесяці геяў Ірану, якіх у гэтай краіне асудзілі на сьмерць.

Як паведамляе "Наша ніва", акцыю ладзіў беларускі ЛГБТ рух (лесьбіянкі, геі, бісэксуалы і транссэксуалы).

Тры актывісты руху — Сяргей Андросенка, Сяргей Прадзед і Аляксандар Гагарын — прыйшлі да сьценаў пасольства Ірану ў Мінску з плякатам на беларускай і ангельскай мовах "Спыніце забойства геяў". Яны таксама перадалі ў пасольства пэтыцыю з патрабаваньнем спыніць перасьлед геяў у Іране.

Пасьля 15 хвілін перамоваў зь міліцыяй удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнтка "НН" Настасься Шамрэй былі затрыманыя, іх павезьлі ў Савецкі РУУС. У 16.30 Настасьсю Шамрэй пасьля праверкі журналіцскага пасьведчаньня і гутаркі адпусьцілі. Трох хлопцаў трымалі ў міліцыі даўжэй — на іх склалі пратаколы адміністрацыйнага затрыманьня за "ўдзел у несанкцыянаваным пікеце". Суд над Андросенкам, Прадзедам і Гагарыным адбудзецца 23 сьнежня, паведамляе nn.by.
______________________________________________________________________________________________________________________

На сёньняшні дзень у Іране 10 маладых мужчынаў, сярод якіх восем падлеткаў, знаходзяцца ў чаканьні сьмяротнай кары з абвінавачаньня ў “садаміі”. У гэтай краіне аднаполыя адносіны лічацца палітычным і рэлігійным табу. Абвінавачаным у “садаміі” адмаўляюць у правядзеньні адкрытых судовых працэсаў.

У лістападзе шэраг арганізацыяў, што адстойваюць правы геяў і лесьбіянак, заклікалі заходнія краіны зрабіць дыпляматычныя намаганьні, каб спыніць пакараньні іранскіх геяў сьмерцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG