Але гэтыя пляны стануць рэальнымі толькі пры ўмове, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказьнікі, — неаднаразова паўтараў дэпутатам міністар.
Міністар фінансаў адразу заявіў: праект галоўнага фінансавага дакумэнту краіны «зьвярстаны» на базе парамэтраў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі. А іх ужо зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.
Андрэй Харкавец: «У наступным годзе рост узроўню прыбыткаў грамадзян і іх дабрабыту будзе зьяўляцца асноўным прыярытэтам бюджэтнай палітыкі. Забясьпечыўшы выхад на заплянаваныя тэмпы эканамічнага росту, мы зможам сфармаваць у бюджэце дастатковыя рэсурсы для падвышэньня заробкаў у бюджэтнай сфэры на 15% у рэальным выражэньні».
Міністар таксама дадаў, што падатак на дададзеную вартасьць ад 1 студзеня 2010 году павышаецца з 18 да 20%. І гэта дапаможа напаўняць бюджэт, бо менавіта падатак на дададзеную вартасьць дае прыбытку для дзяржавы больш за іншыя падаткі.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія», кандыдат эканамічных навук Леанід Заіка кажа: паводле яго апошніх падлікаў, ужо аж 44% усіх беларускіх прадпрыемстваў ня маюць грошай:
«Як яны будуць адлічваць падаткі ў 2010 годзе?! Абсалютна невядома. МАЗ страціў 80% рынку, трактарны — 40%. У пэрыяд зьніжэньня эканамічнай актыўнасьці падаткі зьмяншаюцца, а не павялічваюцца. У нас жа наадварот. Я ня веру, што атрымаецца пасьпяховы фінансавы год».
Адметнасьцю бюджэту на наступны год міністар фінансаў назваў канцэнтрацыю грошай у рэзэрвовых фондах. Ён патлумачыў дэпутатам: так будзе лягчэй, калі раптам узьнікнуць нейкія нечаканыя абставіны.
«Да атрыманьня заплянаванай дынамікі і адпаведна прыбыткаў бюджэту дадатковыя рэсурсы на канкрэтныя выдаткі не разьдзеленыя. Яны сабраныя ў рэзэрвовых фондах прэзыдэнта Беларусі і мясцовых органаў улады».
Леанід Заіка сумняваецца, што з гэтага можа нешта атрымацца:
«Якія рэзэрвовыя фонды будуць стварацца? Частку грошай, мабыць, спадзяюцца атрымаць праз расейскае нафтавае мыта, частку праз транзыт, частку праз расейскую дапамогу. Але ж гэта толькі пажаданьні. Фонду ж пакуль няма — ён толькі будзе».
Незалежны аналітык прагназуе: «Бюджэтныя паказьнікі, хутчэй, чыста фармальныя. Яны зробленыя ад сёлетніх паказьнікаў з папраўкай на тое, што будзе рост на 10-12%. Гэта тыповы бюракратычны, фармальны падыход. Чаму расейцы зь іх газам, нафтай не выстаўляюць такія высокія паказьнікі? А тут прэзыдэнт даў указаньне. І цяпер чыноўнікі будуць старацца сьпісаць няўдачу адзін на аднаго. І ў рэшце рэшт вінаватым будзе хто? Усясьветны фінансавы крызіс».