Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франаку Вячорку ды іншым салдатам пачалі даваць "Таміфлю"


Франак Вячорка
Франак Вячорка

У інфэкцыйным аддзяленьні Мазырскага гарадзкога клінічнага шпіталю салдатам пачалі даваць "Таміфлю". Гэты прэпарат прызначаюць, калі ёсьць падазрэньне на пнэўманію альбо сьвіны грып.

Франак Вячорка, які ляжыць у гэтым шпіталі, паведаміў, што мэдыкі не тлумачаць, чаму пацыентам пачалі даваць гэты прэпарат.

Нагадаем, што 2 сьнежня Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфэкцыйнае аддзяленьне Мазырскага гарадзкога клінічнага шпіталю. У яго падвышаная тэмпэратура. Мэдыкі паставілі дыягназ "вострая рэсьпіраторная вірусная інфэкцыя". Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзясяткі салдат.

Гл. таксама: 7 тысяч 826 сьмерцяў у выніку H1N1
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG