Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка шпіталізаваны


Франак Вячорка, архіўнае фота
Франак Вячорка, архіўнае фота

Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфэкцыйнае аддзяленьне Мазырскага гарадзкога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная тэмпература. Мэдыкі паставілі дыягназ «Вострая рэсьпіраторная вірусная інфэкцыя».

Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзясятка салдат. Франак паведаміў свайму бацьку, што ў аднаго салдата, калі той кашляе, з роту ідзе ружовая сьлізь. Гэта нагадвае сымптомы пнэўманіі.

Франак паведаміў, што салдатам даюць парацэтамол, колюць антыбіётыкі і робяць кропельніцы з фізрастворам.

Франак Вячорка заяўляе, што не былі зробленыя належныя захады для прадухіленьня эпідэміі ў вайсковай частцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG