Гэтаксама беларускі бок рассакрэціў дадзеныя адносна этнічных італьянцаў, якія ў 1930-я гады паўцякалі ў СССР ад фашысцкіх рэжымаў Гітлера і Мусаліні, а ў выніку былі рэпрэсаваныя Сталіным. Паводле словаў Лукашэнкі, гэтыя зьвесткі сабраныя ў выніку “карпатлівай працы” супрацоўнікаў Камітэту дзяржбясьпекі.
Загадчык аддзелу публікацыі дакумэнтаў Нацыянальнага архіву Віталь Скалабан вітае працэс, у выніку якога з архіўных сховішчаў паўстае гістарычная праўда. Аднак ускосна дае зразумець: дакумэнты будуць “дазавацца”, прычым з дазволу адпаведных органаў:
“Працэс цалкам нармальны, але гэта ўсё безь мяне йдзе, я ня ў курсе гэтых спраў. Ведаю, што такая праца насамрэч вядзецца — і зь немцамі, і з аўстрыйцамі. Цяпер гэтая тэма досыць адкрытая, таму справа ідзе вельмі вялікая. То бок спэцыялісты займаюцца, літаратуры шмат пра гэта выходзіць. Так што ў гэтай справе на тле іншых мы добра выглядаем”.
Экспэрты выказваюць думку, што, ня маючы рэальных эканамічных прапановаў, беларускі бок намагаецца залагодзіць новых эўрапейскіх сяброў хоць бы архіўнымі дакумэнтамі. Што ў іх — расказаў сам Лукашэнка. Перадусім зьвесткі пра вайскоўцаў — вымушаных хаўрусьнікаў фашысцкай Нямеччыны, а таксама цывільных асобаў, якія неспадзявана патрапілі ў мэханізм савецкай рэпрэсіўнай машыны. Тлумачыць дасьледчык рэпрэсіяў на тэрыторыі Беларусі Віктар Хурсік:
“Па-першае, гэта ваеннапалонныя італьянцы былі, па-другое — рэпрэсаваныя, камуністы, іншыя катэгорыі. Каго расстрэльвалі, хто сядзеў па турмах. Але ж сюды везьлі ня толькі італьянцаў, а прадстаўнікоў шмат якіх нацыянальнасьцяў. Скажам, я шмат ведаю пра чэхаў”.
Карэспандэнт: “З ваеннапалоннымі яшчэ зразумела, а вось чаму “братоў-камуністаў” рэпрэсавалі?”
“Ну а дзе іх яшчэ было рэпрэсаваць — не ў Італіі ж? Была цэлая гісторыя. Як вядома, у Нямеччыне і Італіі былі фашысцкія рэжымы. Дык вось, напярэдадні вайны, у 1939—40 гадох Сталін “здаў” камуністаў, якія ўцяклі ў Саюз ад фашызму. Усіх тут палавіў і аддаў Гітлеру. Камуністам пры любым раскладзе там дзейнічаць было адносна бясьпечна, а як сюды пабеглі, то тут іх рэпрэсавалі. Вось такая дзейнічала машына”.
Гісторык Ігар Кузьняцоў асабліва падкрэсьлівае: падобная “адкрытасьць” мае месца ўпершыню ў гісторыі беларускіх спэцслужбаў:
“Гэта ўвогуле першы выпадак, калі мы перадаём нейкай дзяржаве сьпісы рэпрэсаваных. Мы нават Расеі не перадавалі, ня тое што іншым. Ні Ўкраіне, ні Польшчы, ніякай краіне. Гэта, хутчэй за ўсё, зьвесткі архіву КДБ, таму няма падрабязнай інфармацыі, але калі гэта насамрэч зроблена, то гэта першы выпадак, калі Беларусь увогуле перадала камусьці нейкія прозьвішчы. Бо ўсе, асуджаныя за контрарэвалюцыйныя злачынствы, у падпарадкаваньні КДБ. У МУС толькі справы, якія тычацца адміністрацыйных рэпрэсіяў”.
Спадар Кузьняцоў удакладняе: сярод рэпрэсаваных былі таксама італьянскія спэцыялісты, якія пры канцы 1930-х прыехалі ў СССР дапамагаць уздымаць прамысловасьць, а ў выніку трапілі ў шэраг ворагаў савецкага народу:
“Маюцца на ўвазе, па-першае, тыя, хто ваяваў на баку Гітлера ў італьянскіх частках — дапусьцім, у падразьдзяленьнях абслугоўваньня, а таксама як дапаможны пэрсанал у нямецкіх частках, якія ў пэрыяд акупацыі былі на тэрыторыі Беларусі. Але ў даваенны час, апроч камуністаў, у нас таксама працавалі ў пэрыяд індустрыялізацыі яшчэ і італьянскія спэцыялісты. Іх было ня так шмат, але прыцягваўся інжынэрна-тэхнічны склад. Дык вось некаторыя зь іх таксама трапілі пад рэпрэсіі, асабліва цягам 1937—38 гадоў”.
У 2002 годзе рэжысэр-кінадакумэнталіст Анатоль Алай зьняў фільм-дасьледаваньне “Салдаты Італіі”. На падставе архіўных дадзеных ці не ўпершыню агучаныя жахлівыя лічбы. Так, пасьля капітуляцыі Італіі салдаты і афіцэры, якія адмовіліся ваяваць на баку Нямеччыны, былі альбо расстраляныя, альбо выпраўленыя ў лягеры для ваеннапалонных. Паводле зьвестак на сьнежань 1943 году, з агульнай колькасьці ў 1 мільён 520 тысяч італьянскіх ваенных 750 тысяч былі ўзятыя ў палон немцамі. Практычна ўсе трапілі ў канцлягеры на акупаваных тэрыторыях Польшчы і СССР. У Беларусі цягам 1943—1944 гадоў італьянцы ўтрымліваліся ў лягерах для ваеннапалонных пад Менскам, Бабруйскам, Баранавічамі, у Барысаве, Глыбокім, Горадні, Вілейцы, Ваўкавыску, Полацку, Талачыне, Лідзе і г.д.
Згодна зь нямецкімі архівамі, на пачатак чэрвеня 1944 году на тэрыторыі Беларусі было амаль 10 тысяч інтэрнаваных італьянцаў. Колькі памерла ад холаду, голаду і хваробаў — цяжка ўявіць нават экспэртам. Як згадваў пазьней адзін з ацалелых сьведкаў, зімой 1943 году ў Барысаў прывезьлі блізу тысячы ваеннапалонных, да вясны дажылі толькі 70 чалавек. З улікам таго, што італьянцаў у Беларусь везьлі эшалёнамі, ёсьць падставы казаць пра дзясяткі тысяч закатаваных і памерлых.
Атрымаўшы нарэшце доступ да архіўных зьвестак, некаторыя людзі ў Італіі толькі праз 65 гадоў даведаюцца пра жахлівыя эпізоды апошніх дзён сваіх бацькоў і дзядоў — значная частка італьянцаў, якія не вярнуліся з вайны, дагэтуль лічацца бязь вестак зьніклымі. У сваю чаргу, Лукашэнка заявіў, што калі італьянскі бок глыбей зацікавіцца падобнымі зьвесткамі, то Беларусь гатовая да шчыльнага супрацоўніцтва па лініі архіўных ведамстваў. Чаго кіраўніцтва Беларусі просіць узамен за такі крок — не ўдакладняецца.

Сталін усіх тут палавіў і аддаў Гітлеру. ...

на пачатак чэрвеня 1944 году на тэрыторыі Беларусі было амаль 10 тысяч інтэрнаваных італьянцаў. ...