Паводле словаў спадара Кручкова, спачатку супрацоўнікі праваахоўных органаў узялі з сабою працаўніка ЖЭСу, які нібыта зьбіраўся праверыць вэнтыляцыйныя шахты. Потым Кручкову сказалі, што яны “з праваахоўных органаў” і запатрабавалі ўпусьціць іх для агляду кватэры.
Сяргей адмовіўся ўпусьціць і запатрабаваў ад міліцыі ордэр з пракуратуры на ператрус ягонай кватэры. Ордэра ў міліцыянтаў не было, яны паабяцалі прыйсьці з ордэрам пазьней.
“Я зьвязваю гэтыя спробы ператрусу з маёй працай на Белсаце”,-- заявіў “Свабодзе” спадар Кручкоў.