Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне бульбу заворваюць не капанай


У сельгасгаспадарцы “Новая Друць” у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці зааралі поле ня выкапанай бульбы, паведамляе svabodaby.net. Мясцовыя жыхары кажуць, што “Перад гэтым амаль тыдзень ахоўнікі гаспадаркі праганялі людзей ад поля, дзе трактары заворвалі ўраджай”.

Адміністрацыя “Новай Друці” чамусьці вырашыла закапаць ураджай ў зямлю, пры тым, што на прыватных падворках сялянаў бульба не ўрадзіла.

Зараз вяскоўцы гадаюць: ці рабілася гэта дзеля справаздачы аб тым, што ўборка завершаная, ці дзеля таго, каб людзі набывалі дарагую бульбу ў саўгаснай краме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG