Сёньня ў Кіеве распачынаецца конкурс дзіцячай песьні “Эўрабачаньне-2009”. Напярэдадні віцэ-прэм’ер Украіны Іван Васюнік заявіў, што падчас яго правядзеньня будуць прынятыя ўсе неабходныя прафіляктычныя меры, паведамляе агенцтва Interfax.
У прэсавай службе фэстывалю таксама паведамляюць, што адмыслова створаны апэратыўны штаб будзе кантраляваць санітарна-эпідэміялягічную сытуацыю ў месцах правядзеньня афіцыйных мерапрыемстваў, месцах харчаваньня і часовага пражываньня ўдзельнікаў. У адкрыцьці конкурсу заплянаваны ўдзел прэм’ер-міністра краіны Юліі Цімашэнкі.
Удзел у “Эўрабачаньні-2009” у Кіеве прыме мянчук Юры Дземідовіч зь песьняй “Чароўны трусік”, якая атрымала шырокі розгалас у Беларусі задоўга да пачатку конкурсу. “Эўрабачаньне-2009” ва Ўкраіне завершыцца 21 лістапада.