Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаркатых праз мяжу не пускаюць...


Жыхары Гомеля, якія езьдзяць у суседнюю Украіну па танную вопратку і абутак да зімы, занепакоены пашырэньнем там эпідэміі грыпу. Шмат хто пабойваецца, што выезд у суседнюю краіну будзе абмежаваны.


Малады гамяльчук, які назваўся Алегам, распавёў нашаму радыё, што памежнікі на аўтапераходзе Новая Гута забаранілі яму ехаць на прыватнай аўтамашыне ў Чарнігаў:

“Часова ўезд закрыты — карантын. У форме быў якісьці вайсковец і так сказаў. Ня сталі размаўляць — проста не пусьцілі. Раілі заварочваць, не чакаць, не марнаваць час. Забарона часовая, а на колькі яна будзе — ня ведаю”.

Прадстаўнік Гомельскага памежнага атраду абвяргае сьцьвярджэньне пра абмежаваньне выезду ва Ўкраіну:

“Меры абароны прымаем у пунктах пропуску — “хуткая дапамога” там знаходзіцца, але ніхто нічога не забараняў. Перамяшчэньні празь мяжу не абмежаваныя”.

Мэдыкі на мяжы мераюць тэмпэратуру ў тых, хто выглядае прастуджаным ці хворым на грып. Пільней зважаюць на фізычны стан тых, хто прыяжджае з Украіны ў Беларусь, і самі памежнікі: ці не сьлязяцца вочы, ці ня чхае чалавек? Любыя вонкавыя сымптомы грыпу — і прыежджага ўжо аглядаюць мэдыкі.

Такі парадак, аднак, дзейнічае ня ўсюды. Самая небясьпечная зона у Пінскага памежнага атраду, тэрыторыя якога мяжуе з Валынскай і Ровенскай абласьцямі Украіны, дзе ў сувязі з эпідэміяй грыпу абвешчаны карантын. Мэдычнага кантролю няма на памежных пераходах у Добрускім, Брагінскім, Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласьці. Санітарныя службы мяркуюць, што няма сэнсу на другасных памежных пераходах трымаць мэдыкаў, паколькі там едуць празь мяжу - туды й назад - пераважна жыхары памежных раёнаў, дзе эпідэміі грыпу няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG