Пра гэта ў часе сэлектарнай нарады ў кіраўніцтве ўраду Ўкраіны паведаміў галоўны санітарны лекар Украіны Аляксандр Белавол.
Па стане на 1:00 4 лістапада ва Ўкраіне афіцыйна зарэгістравана 450 тысячаў хворых на грып і вострае расьпіраторнае віруснае захворваньне, перадае Інтэрфакс.
Першы лятальны зыход ад адзначаны ў Кіеве
Прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка паведаміла, што ў Кіеве адзін чалавек памёр з прычыны заражэньня вірусамі A/H1N1.
Першы намесьнік мэра Кіева Ірэна Кільчыцкая дадала: "учора памёр ад пнэўманіі і ў нас ёсьць першыя пацьверджаньня, што гэта вірус A/H1N1".
Рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы чытайце і глядзіце на сайце Свабоды пазьней.