Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталі перапоўненыя. Эпідэмія не абвешчаная


Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя запэўніваюць, што сытуацыя з грыпам і вострымі віруснымі інфэкцыямі цалкам пад кантролем. А ажыятаж і паніку сеюць журналісты. У той жа час шпіталі ў сталіцы перапоўненыя.

У аўторак адбылося ажно дзьве прэсавыя канфэрэнцыі з удзелам чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя. Прычым, інфармацыі, колькі чалавек захварэла, колькі знаходзіцца ў шпіталях, колькі памерла, ні на адной зь іх так і не прагучала. А абвінавацілі ва ўсім журналістаў, якія праяўляюць да грыпу “нездаровы прафэсійны інтарэс” і імкнуцца адшукаць “смажаныя факты”.

Міністар аховы здароўя Васіль Жарко выказаў такое меркаваньне:

“Чым выкліканы такі ажыятаж сярод грамадзянаў? Напэўна, непатрэбным напальваньнем сытуацыі пэўнымі СМІ, паводзінамі пэўнай катэгорыі грамадзянаў, а таксама распаўсюдам непацьверджаных чутак”.

Першы намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч у сваю чаргу заявіла::

“Той інфармацыйны псыхоз, які назіраецца на старонках асобных газэт і тым больш інтэрнэт-парталаў, сьведчыць пра тое, што асобныя СМІ спрабуюць раскачваць сытуацыю”.

Лілія Ананіч папярэдзіла, заявіла, што міністэрства будзе спыняць “спробы дэзінфармацыі у справе захворваньня грыпам.

Сталічныя шпіталі перапоўненыя, хворыя на пнэўманію ляжаць у калідорах, поўным ходам ідзе перапрафіляваньне іншых аддзяленьняў пад пульманалёгіі. У прыватнасьці, у трэцім гарадзкім шпіталі гастраэнтэралягічнае аддзяленьне ператварылі ў пульманалёгію, у дзевятым шпіталі, дзе былі дзьве пульманалёгіі, перапрафілявалі яшчэ і рэўматалёгію і ЛОР-аддзяленьне. У Менску адмяняюцца плянавыя апэрацыі з-за павелічэньня захворваньняў на грып і вострыя рэсьпіраторна-вірусныя інфэкцыі. У сталічных аптэках перабоі зь лекамі, няма масак, стаяць чэргі. У той жа час міністар Васіль Жарко кажа:

“Лекавыя сродкі айчыннай вытворчасьці, з поўным перакананьнем магу сказаць, ёсьць у аптэчнай сетцы. Сёньня дастаўлена з “Лекфарму” 7 тысяч пакункаў арпетолу ў аптэкі Менску, дзе больш за ўсё адчуваецца ажыятаж. Ажыятажу ў іншых рэгіёнах зь лекамі няма. Падставаў для панікі няма. І заклікаю грамадзянаў да спакою”.

7
Ажыятажу ў іншых рэгіёнах зь лекамі няма. Падставаў для панікі няма. І заклікаю грамадзянаў да спакою

тысяч пачак арпетолу на горад з амаль двухмільённым насельніцтвам, паводле ацэнкі мэдыкаў, гэта вельмі недастаткова, да таго ж частка арпетолу паступіла ў аптэкі ў дзіцячай дозе (10 таблетак па 50 мг). Як падлічыла nn.by, даросламу на дзень для прафіляктыкі неабходна 4 таблеткі (дзённая норма — 200 мг), курс прафіляктыкі — некалькі дзён. Пры захворваньні доза павялічваецца ў некалькі разоў.

Эпідэмія і карантын у сталіцы так і не абвешчаныя. А вакацыі ў школах проста падоўжаныя да 10 лістапада. А вось віцебскія чыноўнікі паведамілі, што у школах Віцебску, Полацку ад сёньня абвешчаны карантын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG