Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат заклікаў “раёнку” публікаваць праўдзівыя зьвесткі пра сытуацыю з грыпам


Зьміцер Кухлей
Зьміцер Кухлей

Дэпутат Мастоўскага райсавету Гарадзенскай вобласьці Зьміцер Кухлей зьвярнуўся ў мясцовую “раёнку” са зваротам.

Ён просіць рэдакцыю публікаваць аб’ектыўную інфармацыю наконт сытуацыі з захворваньнем на грып і ВРВІ ў раёне, дзеля таго каб прадухіліць распаўсюджваньне ілжывых зьвестак, чутак, якія, на яго думку, прыводзяць да дэзынфармацыі і панікі сярод насельніцтва.

Зьміцер Кухлей просіць таксама журналістаў арганізаваць сэрыю матэрыялаў пра тое, як ладзіць прафіляктыку грыпу і ВРВІ, каб насельніцтва мела як мага болей карыснай інфармацыі.

Нагадаю, што Зьміцер Кухлей — адзіны апазыцыйны дэпутат ва ўсёй вобласьці. Ён сябра партыі БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG