Парады:
- Мыць рукі з мылам цягам 20 сэкундаў;
- Кашляць і чхаць у сурвэтку ці кулак.
Калі чалавек захварэў:
- Заставацца дома;
- Устрымацца ад наведваньня публічных месцаў;
- Пакідаць хворае дзіця дома, акрамя тых выпадкаў, калі яму патрэбная мэдычная дапамога;
- Піць як мага болей вадкасьці;
- Стварыць спакой;
- Не дапускаць кантакту са здаровымі.
H1N1
...падтып віруса А быў знойдзены ў 1931 годзе амэрыканскім навукоўцам Рычардам Шоўпам. Варыянт вірусу H1N1 стаў прычынай гішпанскай пандэміі грыпу, якая забіла 20-40 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце ў 1918-1919 гады.
Сымптомы захворваньня. Прыкметы вельмі падобныя да прыкметаў захворваньня на звычайны грып:
Сымптомы захворваньня. Прыкметы вельмі падобныя да прыкметаў захворваньня на звычайны грып:
- Гарачка;
- Кашаль;
- Боль у глотцы;
- Галаўны боль;
- Дрыжыкі па целе і стомленасьць;
- Ваніты;
- Бягунка;
- Частае і цяжкое дыханьне;
- Пасіненьне скуры;
- Адмаўленьне ад піцьця;
- Адсутнасьць рэакцыі;
- Адсутнасьць мочаспусканьня;
- Адсутнасьць сьлёз, калі чалавек плача.
У малых дзяцей тыповыя сымптомы могуць не праяўляецца. У іх можа быць цяжкое дыханьне, слабая актыўнасьць.