ПАРСЮКАМ СЯРОД НАС НЯ МЕСЦА
Найбольш упадабаная беларускімі блогерамі карыкатура, прысьвечаная сьвіному грыпу.
А ВОСЬ І Я
Падгледжана ў retshyz
ЦЯПЕР І Ў БЕЛАРУСІ
Аўтар - блогер fallfall. Надпіс на малюнку: AH1N1 - Па ўсім сьвеце - Цяпер і ў Беларусі.
МЫ ЗАВАЮЕМ УВЕСЬ СЬВЕТ
Падгледжана ў marcinkiewicz.
ЦІ БЫВАЕ МЯДЗЬВЕДЖЫ ГРЫП?
Падгледжана ў nikita_syskov.
ЯНА СПАДЗЯВАЛАСЯ НЕЎЗАБАВЕ ВЯРНУЦЦА...
Блогеры кпяць з панікі вакол сьвінога грыпу. Часткова таму, што лічаць сябе разумнейшымі за “дурны натоўп”. Часткова - выкарыстоўваючы сьмех у якасьці абарончага сродку. Гэткую ж функцыю калісьці выконвалі славянскія трызны - жывыя дэманстравалі, што не баяцца сьмерці, сьмеючыся над ёй. Прыкладна такі самы сэнс у сьвята Хэлоўін - высьмейваньне і адпуджваньне злых духаў. Але жарты жартамі, а нашыя суседзі-украінцы ўжо не на жарт церпяць ад наступстваў сьвінога грыпу. Паводле некаторых зьвестак, памерлі ўжо 37 чалавек.
Гэта апошні запіс адной украінскай блогеркі, якая трапіла ў шпіталь зь віруснай пнэўманіяй - ускладненьнем сьвінога грыпу. У хуткім часе ейная сястра паведаміла, што дзяўчына памерла...
ШЧАСЬЛІВАГА ХЭЛОЎІНА!
Сумесная творчасьць блогераў urban_survivor і kvetsen.
ЛАСКАВА ЗАПРАШАЕМ У ПЕКЛА
Творчасьць невядомых аўтараў, прысьвечаная Хэлоўіну. Падгледжана ў ms_makka_pakka.
ДЗЯКУЙ БАЦЬКУ - ХОЦЬ САГРЭЕМСЯ!
Мультфільм беларускай студыі анімацыі “Віплайн”. Выклаў у сваім блогу skepsys.