Украіна За апошні тыдзень, ад паражэньня дыхальных органаў, выкліканага абвастрэньнем хваробы, у краіне памерла 60 чалавек. Сярод памерлых - чатыры дактары, якія заразіліся ад сваіх пацыентаў. Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, на сёньняшні дзень колькасьць захварэлых набліжаецца да 185 тысяч чалавек, зь іх шпіталізавана - больш за 7 000.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка напісаў зварот да памежных зь ёй краінаў, уключна з Беларусьсю, а таксама да ЗША і Эўразьвязу, з просьбай дапамагчы лекамі і абсталяваньнем - паведамляе канцылярыя ўкраінскага прэзыдэнта. У Швэйцарыі замоўлена 16 тон антывіруснага прэпарату Таміфлу. Польшча і Славаччына ўжо сёньня адрэагавалі на заклік Юшчанкі, паслаўшы ахоўныя маскі і запасы Таміфлу.
Тым часам у Беларусі колькасьць лябараторна пацьверджаных выпадкаў заражэньня вірусам AH1N1 павялічылася за мінулы тыдзень у паўтара раза. Гэта вынікае зь сёньняшняй заявы галоўнай санітарнай лекаркі Беларусі Валянціны Качан. Паводле яе, колькасьць зарэгістраваных захворваньняў на сёньня складае 59 чалавек. Сьмяротных зыходаў, па афіцыйных зьвестках - няма.
Паведамляецца таксама пра ўсплеск пандэміі ў Румыніі. Гатэль у горна-курортным горадзе Сіная быў сёньня зачынены, пасьля таго як 40 удзельнікаў міжнароднай студэнцкай юрыдычнай канфэрэнцыі былі шпіталізаваныя з сымптомамі сьвінога грыпу цяжкой і сярэдняй ступені.