"Вакцынай супраць сьвінога грыпу Беларусь абяцала забясьпечыць Расея, але пакуль там вакцыну не вырабілі", -- перадае словы Аляксандра Пяткевіча Інтэрфакс.
Цяпер для выяўленьня сьвінога грыпу беларускія мэдыкі выкарыстоўваюць расейскія і айчынныя тэст-сістэмы, а таксама тэст-сістэмы, якія вылучыла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
У сваю чаргу галоўны пазаштатны інфэкцыяніст міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў паведаміў, што паводле клінічных прыкмет сьвіны грып "асаблівых адрозьненьняў ад звычайнага не мае". "Характэрная клінічная карціна – стойкая высокая тэмпэратура і нарастаючыя задышка", - патлумачыў ён.
Пры гэтым спэцыяліст адзначыў, што ёсьць групы людзей, якія маюць высокую ступень рызыкі захварэць на сьвіны грып – гэта асобы, у якіх паслаблены імунітэт, людзі, якія пакутуюць ад бранхіяльнай астмы, дзеці ва ўзросьце да паўтара года, цяжарныя жанчыны.