Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары прыйдуць на зьезд БХД. Нават на плошчу


Прадстаўнікі дыпмісій краін Эўразьвязу прыйдуць на Ўстаноўчым зьезьдзе БХД незалежна ад месца яго правядзеньня, паведамляе прэс-служба БХД.

Сустрэчы сустаршыняў “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Аляксея Шэіна з прадстаўнікамі амбасадаў Нямеччыны, Чэхіі, Францыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Вялікабрытаніі і Галяндыі адбылася цягам апошніх двух дзён. Абмяркоўвалася сытуацыя з нерэгістрацыяй БХД і не атрыманьнем дазволу на правядзеньне Ўстаноўчага Зьезду партыі, а таксама пытаньне стварэньня Беларускага Незалежніцкага Блёку.

У шэрагу дыпляматычных місій кіраўніцтву БХД было заяўлена, што прадстаўнікі амбасадаў абавязкова будуць прысутнічаць на Зьезьдзе БХД незалежна ад таго, ці пройдзе ён у памяшканьні, ці на Кастрычніцкай плошчы.

Бліжэйшым часам лідэры БХД плянуюць наведаць таксама амбасадараў Швэцыі, Вугоршчыны, Ізраілю і ЗША.

Зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа адбыцца на Кастрычніцкай плошчы Менску 31 кастрычніка. Усе адзінаццаць установаў, куды зьвярталіся арганізатары зьезду па арэнду залі, далі адмоўны адказ. Чакаецца, што на зьезьдзе будзе ня менш за 700 чалавек. Арганізатары лічаць, што правядзеньне ўстаноўчага зьезду БХД на вуліцы добра прадэманструе палітычную сытуацыю ў краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG