Аргкамітэт у справе стварэньня БХД падаў 10 заявак на арэнду памяшканьня для правядзеньня ў Менску статутнага зьезду:
Садоўскі кажа, што "усе ўстановы адказалі адмовай: маўляў, у іх на час правядзеньня зьезду заплянаваныя іншыя мерапрыемствы”.
“Мы пакуль не атрымалі адказ толькі ад кіраўніцтва Палаца Рэспублікі. Адміністрацыя палаца паведаміла, што для адказу на наш зварот ёсьць 30 дзён і ў гэты тэрмін яны яго разгледзяць. Надзеі на тое, што яны дадуць нам памяшканьне для правядзеньня зьезду, мала”, — дадаў прадстаўнік аргкамітэту БЗД у інтэрвію БелаПАН.
Садоўскі падкрэсьліў, што калі арганізатарам зьезду не дадуць памяшканьне, "БХД правядзе зьезд і на Кастрычніцкай плошчы Менску, і на любой іншай плошчы".
- Палац культуры МАЗ
- Маладзёжны тэатар эстрады;
- кінатэатар "Аўрора"
- Цэнтральны дом афіцэраў
- Палац культуры і спорту чыгуначнікаў;
- Палац культуры МТЗ;
- Малая заля Палаца Рэспублікі;
- кінатэатар "Цэнтральны";
- Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар;
- Рэспубліканская мастацкая галерэя.