Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзеная заяўка на “Дзяды”


Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя-БНФ падала ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 1 лістапада мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня памінаньня продкаў «Дзяды» (2 лістапада).

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні партыі Сяргей Папкоў, збор удзельнікаў плянуецца на пляцоўцы каля Менскага гадзіньнікавага заводу. Адтуль удзельнікі акцыі пойдуць у Курапаты, дзе пройдзе мітынг. Заяўлены час акцыі — ад 10:30 да 17:00.

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі, партыя вырашыла адмовіцца ад правядзеньня самастойнага шэсьця і далучыцца да шэсьця і мітынгу, арганізаваных КХП-БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG