Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы ў Швэцыі альбом зь беларускай музыкай


Марцін Угла
Марцін Угла

Ініцыятары музычнага праекту “Messages from Belarus” - прадстаўнікі швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen.

Як заявіў яе кіраўнік Марцін Угла, “Messages from Belarus – гэта першы ў Швэцыі альбом зь беларускай музыкай самых розных стыляў – ад лірычнай баляды да інавацыйнага этна, року і heavy hardcore. Беларуская культура абсалютна невядомая большасьці швэдаў, а дзякуючы гэтаму можна азнаёміць жыхароў Швэцыі з сучаснай музычнай культурай Беларусі”.

Аўтары праекту лічаць, што распаўсюд новага альбому будзе садзейнічаць больш шырокаму азнаямленьню швэдаў зь беларускай моладзевай культуры, а з другога боку стане падтрымкай дэмакратычнаму руху ў Беларусі. Сродкі ад продажу альбому пойдуць на далейшае правядзеньне кампаніі “193”, мэта якой прыцягненьне ўвагі да закону крымінальнага кодэксу Беларусі, які карае за дзейнасьць у незарэгістраваных аб’яднаньнях.

“Сумнеўная сытуацыя з такім грамадзкім сэктарам як няўрадавыя арганізацыі ня можа не адбівацца на музыках і ўвогуле на культурніцкім жыцьці, кажа Марцін Угла. Музыка ня можа падпарадкоўвацца густам рэжыму, яна пачынае бунтаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG