Падставай для звароту праваабаронцаў стала заява кіраўніцтва тэлекамунікацыйнай кампаніі Telia Sonera, якая набыла праз турэцкую Turkcell акцыі беларускай кампаніі БеСТ.
Абапіраючыся на некаторыя зьвесткі, швэдзкія праваабаронцы лічаць, што беларускія ўлады з высокай верагоднасьцю выкарыстоўваюць тэлекамунікацыйныя сеткі, каб перахопліваць інфармацыю і назіраць за палітычнымі апанэнтамі, асабліва ў час выбараў. Östgruppen не выключае, што Telia Sonera можа садзейнічаць беларускаму рэжыму ў гэтым кірунку.
У сваім камэнтары, зьмешчаным у выданьні Dagens Nyheter, кіраўнік аддзелу Telia Sonera па сувязях з грамадзкасьцю Цэцылія Эдстром адзначыла, што, увайшоўшы на рынак Беларусі, кампанія павінна выконваць законы, якія існуюць у гэтай краіне. Пры гэтым спадарыня Эдстром падкрэсьліла, што Telia Sonera ніколі не парушала і не зьбіраецца парушаць свае галоўныя прынцыпы — нулявую цярпімасьць да карупцыі і гарантыю высокай бясьпекі для кліентаў.
Паводле Östgruppen, нягледзячы на тое, што кіраўніцтва Telia Sonera абвяргае абвінавачаньні ў супрацоўніцтве кампаніі з дыктатурай, заяву Цэцыліі Эдстром усё ж варта трактаваць наступным чынам: “любая інфармацыя пра кліентаў апэратара можа быць перададзеная праваахоўным органам у адпаведнасьці з законам і судовымі рашэньнямі”. Ва ўмовах выбараў у Беларусі судовыя рашэньні могуць закрануць любога апанэнта рэжыму, лічаць швэдзкія праваабаронцы.
Вядучая швэдзкая тэлекамунікацыйная фірма Telia Sonera —кампаньён турэцкай Turkcell, якая летась набыла 80% акцый аднаго з апэратараў беларускай мабільнай сувязі — “БеСТ”. Швэдам належаць 37% акцый турэцкай кампаніі. Долю ў швэдзкай кампаніі мае і дзяржава.