Праваабаронцы з Östgruppen заклікаюць кіраўніцтва Швэцыі і ЭЗ таксама падтрымаць гэтую акцыю.
“Гэты артыкул — грубае парушэньне Канвэнцыі ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, і таму лідэры Швэцыі ды ЭЗ павінны падтрымаць распачатую ў Беларусі кампанію, а таксама тых мужных беларусаў, якія, нягледзячы на ціск і перасьлед, спрабуюць ствараць у краіне няўрадавыя арганізацыі”, — заявіў лідэр Östgruppen Марцін Угла.