Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў заяўляе, што місія беларускага прэм’ера ад самага пачатку ня мела посьпеху:
“Таму, што яму няма чаго прапанаваць. Ён прыехаў толькі прасіць”.
Спадар Суздальцаў гаворыць, што, акрамя газавага, сёньня прэм’еры разгледзелі яшчэ некалькі важных пытаньняў:
“Па-першае, ніхто ўсур’ёз не ўспрымае адмову Лукашэнкі ад апошняга траншу крэдыту. Натуральна, ні ад нічога ён не адмаўляўся. Далей — пытаньне пра пралангацыю ўмоваў і коштаў на газ з 2009-га году на 2010-ы. А таксама пытаньні, зьвязаныя з разгрузкай беларускіх складоў, то бок крэдытаваньне беларускага экспарту на расейскі рынак. І ўсе гэтыя пытаньні лёсавызначальныя для беларускайэканомікі.
Але ж узамен прапанаваць няма чаго. Раней выратоўваў саюзны праект — маўляў, будуем Саюзную дзяржаву, а таму — дапамагайце. А цяпер, што будуем — Эўразьвяз, “Усходняе партнэрства”? Ну, дык, тады няхай Саакашвілі дапамагаюць альбо Варшава”.
Андрэй Суздальцаў гаворыць, што Ўладзімер Пуцін раней ніколі так жорстка, як сёньня, не казаў, што беларускі бюджэт напаўняецца за кошт самых танных коштаў на расейскія энэрганосьбіты. “Расейскі прэм’ер сёньня даў ясна зразумець, што так далей працягвацца ня можа”, — падкрэсьліў маскоўскі палітоляг.
“Таму, што яму няма чаго прапанаваць. Ён прыехаў толькі прасіць”.
Спадар Суздальцаў гаворыць, што, акрамя газавага, сёньня прэм’еры разгледзелі яшчэ некалькі важных пытаньняў:
“Па-першае, ніхто ўсур’ёз не ўспрымае адмову Лукашэнкі ад апошняга траншу крэдыту. Натуральна, ні ад нічога ён не адмаўляўся. Далей — пытаньне пра пралангацыю ўмоваў і коштаў на газ з 2009-га году на 2010-ы. А таксама пытаньні, зьвязаныя з разгрузкай беларускіх складоў, то бок крэдытаваньне беларускага экспарту на расейскі рынак. І ўсе гэтыя пытаньні лёсавызначальныя для беларускай
Ніхто ўсур’ёз не ўспрымае адмову Лукашэнкі ад апошняга траншу крэдыту.