Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Суздальцаў: “У Маскве ўлада зьмяняецца, а ў Менску – ніколі”


Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў лічыць, што ўчорашняя перамога Дзьмітрыя Мядзьведзева можа прыкметна адбіцца на расейска-беларускіх дачыненьнях, асабліва на асабістых стасунках кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў.


“Эліты, якія падтрымліваюць у Расеі Мядзьведзева і Пуціна, безумоўна, блізкія, але перасякаюцца яны толькі часткова. І сытуацыя тут ня простая. Я сам са зьдзіўленьнем заўважыў, што чакаецца не нейкая невялікая ратацыя, а даволі, я б сказаў, крутая. Прычым, ўсё гэта робіцца і будзе рабіцца ў рамках Канстытуцыі, што для Расеі рэч фэнамэнальная. І таму новыя людзі, якія прыйдуць з новым прэзыдэнтам, ужо разумеюць, што і яны прыходзяць не назаўсёды. Праз восем гадоў, нават калі ўсё будзе добра, ім таксама давядзецца ўступаць свае месцы”, - лічыць А.Суздальцаў.
Мядзьведзеў перадусім мэнэджэр. І зь ім наладзіць стасункі Лукашэнку будзе цяжка. Вельмі цяжка

"І на гэтым тле пра якую інтэграцыю можна казаць?! У Маскве ўлада зьмяняецца, а ў Менску – ніколі. Калі слухаеш заявы Лукашэнкі пра будову пятага, шостага блёку атамнай станцыі, дык разумееш, што ён арыентуецца дзесьці на 2025-ы, 2026-ы ці 2027-ы год -- мінімум.

І другое, трэба ўлічваць, што Пуцін – перадусім афіцэр. З крыві і косьці. І ён ацэньваў сваю місію як служэньне, службу Расеі. Мядзьведзеў перадусім мэнэджэр. І зь ім наладзіць стасункі Лукашэнку будзе цяжка. Вельмі цяжка. Ня трэба забывацца, што Лукашэнка таксама быў афіцэрам. І гэта дапамагала яму, няхай і з большага, але знаходзіць агульную мову з Пуціным. Цяпер жа сытуацыя абсалютна іншая”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG