Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Менск папярэдзілі: будзеце сядзець з пустой трубой"


Андрэй Суздальцаў<br />&nbsp;
Андрэй Суздальцаў<br />&nbsp;
Беларускі бок афіцыйна паведаміў: пампаваньне дызэльнага паліва расейскай кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт” на беларускім участку трубаправоду “Унеча — Вэнтсьпілс” адновіцца 23 ліпеня а 23-й гадзіне. Якім чынам Масква змагла прымусіць Менск так хутка разблякаваць трубаправод? З гэтым пытаньнем наш менскі карэспандэнт Уладзімер Глод зьвярнуўся да экспэртаў у абедзьвюх сталіцах.

Намесьнік дэкана Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве Андрэй Суздальцаў зьвяртае ўвагу на тое, што гэты трубаправод і стары, і слабенькі па напаўняльнасьці:

“Пэрспэктываў у яго для расейскай нафты ў кірунку Вэнтсьпілсу няма ніякіх. Таму і рамантуюць яго абы-як, разумеючы, што хутка ён не спатрэбіцца наагул. Расейцы будуюць БТС-2, каб не залежаць ад іншых краінаў у пампаваньні сваіх нафтапрадуктаў”.

Спадар Суздальцаў лічыць, што Ігар Сечын патлумачыў свайму беларускаму калегу сытуацыю:

“Ён сказаў: не займайцеся глупствам, мы яго хутка зачынім назаўсёды. Як мы зачынілі нафтаправод, які ішоў на Мажэйкяй. Накіраваць раз на месяц невялікі танкер на Вэнтсьпілс, калі мы захочам захаваць гэтую пастаўку, не праблема. А калі не захочам, то можна і бяз Вэнтсьпілса накіраваць на Эўропу. І ў выніку будзеце сядзець з пустой трубою і бяз грошай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG