Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Мінянкоў: "Мы дзейнічаем у адпаведнасьці са Статутам"


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Рыгорам Мінянковым, прафэсарам, дэканам бакаляўрскай школы Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.


Прачытаць адказы можна ТУТ.

1 кастрычніка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачаўся новы навучальны год. А ў дэпартамэнце паліталёгіі ЭГУ — канфліктная сытуацыя: сямёра выкладчыкаў выступілі з адкрытым лістом, у якім выказалі занепакоенасьць “сытуацыяй з парушэньнем дэкляраваных унівэрсытэтам прынцыпаў павагі акадэмічных свабод” і абвясьцілі страйк. Рыгор Мінянкоў выказаўся наконт гэтай сытуацыі ў інтэрнэт-часопісе "Новая Эўропа". Вось што прафэсар Мінянкоў сказаў Радыё Свабода:

"Сёньня разьвіцьцё вышэйшай адукацыі мабыць адна з найважнейшых праблемаў у нашым грамадзтве -- і для Беларусі, і для ўсіх краінаў. Калі глядзець на Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, то для нас вельмі важная задача – стварэньне сучаснага ўнівэрсытэту. Гэта няпроста, улічваючы нашы традыцыі, нашу гісторыю, але мы ўсё ж такі спрабуем гэта рабіць, спрабуем гэта адкрыта, у рамках акадэмічнай свабоды. Мы адкрытыя для дыскусій, мы зацікаўленыя ў пошуках шляхоў разьвіцьця, але без усялякіх палітычных падтэкстаў, без усялякіх выдумваньняў нейкіх ворагаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG