Паводле спадара Балыкіна, дзяржава пакуль падтрымлівае толькі такі бізнэс. Аднак далёка ня ўсе чаўнакі змогуць скарыстацца перавагамі гэтага ўказу, бо ён захоўвае неабходнасьць мытнага афармленьня тавараў, перадае БелаПАН.
Гэты ўказ "нельга назваць удалым спосабам падтрымкі беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў і экспартэраў". Апроч таго, ўказ утрымлівае «сур'ёзны падводны камень».
Паводле С.Балыкіна, "дзяржава, хоча яна таго ці не, падштурхоўвае беларускіх "чаўнакоў" да нелегальнай дзейнасьці на тэрыторыі іншых краінаў.
Паводле С.Балыкіна, калі "ідэя далучыць прадпрымальнікаў да разгрузкі складоў будзе няўдалай, урад можа заявіць, што эканоміка ня мае патрэбы ў прадпрымальніках».
Указ № 477 аб экспарце індывідуальнымі прадпрымальнікамі прадукцыі беларускіх вытворцаў па спрошчанай схеме. Ён павінен
стымуляваць прадстаўнікоў малога бізнэсу дапамагчы ўраду разгрузіць затавараныя склады прадпрыемстваў.
Указ падпісаны 25 верасьня, уступіць у сілу праз 10 дзён пасьля афіцыйнай публікацыі і будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2010 года.