Нашых слухачоў закранулі развагі пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч пра тое, што стаіць за хваляй самагубстваў у Беларусі. Так, спадарыня Ціна галоўную прычыну гэтага бачыць у неўладкаванасьці жыцьця.
Спадарыня Ціна: “Чаму ў Беларусі так шмат самагубстваў? Таму што з-за ўлады страшэннае беспрацоўе, жабрацтва і ўвогуле тупік. Таму людзі сыходзяць з жыцьця. Гэта ж страшны сплін увогуле, няма выйсьця, няма будучыні ў нас. Няма заўтрашняга дня. Вось чаму”.
А Ўладзімер Навагрудзкі спрачаецца з тымі, хто наўпрост зьвязвае рост суіцыдальнасьці з уздымам алькагалізму ў краіне.
Уладзімер Навагрудзкі: “Тут казалі: Божа мой, аж траціна суіцыдаў — алькаголікі! Дазвольце і мне жахнуцца: дзьве траціны самазагубстваў учыняюць людзі ў здаровым розуме і цьвёрдай памяці. Засьпяваем тады асанну Бахусу! Думаць трэба, перад тым як нейкія высновы рабіць”.
На нашу просьбу слухачы рэгулярна выказваюць сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Вось парада спадара з Гомелю кіраўніку краіны:
Спадар: “Не пагаджайцеся рабіць новы саюз з Чавэсам, наеліся ўжо адным... Не ідзі ў справе прызнаньня самастойнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Нельга парушаць міжнародныя дамовы аб нязьменнасьці пасьляваенных межаў у Эўропе. Прызнаньнем выклічам сусьветную ганьбу для ўсяго беларускага народу. І пойдзем на прывязі ваяўнічай Расеі”.
Крытыкуюць ня толькі “асноўную”, як кажуць, уладу, але й чацьвёртую — СМІ. У тым ліку рэдакцыю Радыё Свабода.
Абываталь: “Зь якой гэта пары жалобная дата пачатку Другой сусьветнай вайны адзначаецца як урачыстасьць? І па ўсіх каналах і радыёстанцыях, у тым ліку і празь беларускую службу Радыё Свабода. І хочаце, каб народ вас слухаў нармальна?”
Прашу пракамэнтаваць гэтае меркаваньне грамадзкага рэдактара тыдня — лекара Івана Данілава, які быў сьведкам падзеяў 1 верасьня 1939 году.
“Гэта зусім не сьвяткаваньне, а падстава данесьці праўду пра тое, што грамада ў цэлым ня ведае. Праўду ў тым ліку пра памылкі нашых валадароў, савецкай дзяржавы. На іх вельмі вялікая віна ў тым, што падштурхнулі Гітлера — бяз пакту Молатава-Рыбэнтропа ён бы ніколі не адважыўся напасьці на Польшчу. А вось зь ведама Савецкага Саюзу — калі ласка… Нездарма ж у Пінску і Берасьці прайшлі сумесныя нямецка-савецкія вайсковыя парады — гэта ганьба. І пра гэта таксама трэба ведаць. Але ж казаць пра тое ня хочуць...”
І напрыканцы — меркаваньне наконт таго, пры якіх умовах можа вярнуцца ў шырокі ўжытак беларуская мова.
Спадарыня: “Прыйшлі Пазьняк і Шушкевіч да ўлады — усё загаварыла па-беларуску, маладыя-маладзюткія ехалі ў аўтобусе са мной, ім ня трэба са мной гаварыць, яны пачыналі — ім так хацелася па-беларуску гаварыць. Я ўсьміхалася, яны ўсьміхаліся, гаварылі па-харошаму, я радая была. Як прыйшоў Лукашэнка, усё — нідзе, уся моладзь толькі па-руску. Гавораць па-беларуску — будуць прыціскаць. Вось хто вінаваты. Дайце нам Пазьняка, Шушкевіча, і пойдзе за намі Беларусь — і бацькі будуць гаварыць, і дзеці. Вось дзе прычына!”
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: + 375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.