Даклад зьяўляецца вельмі аўтарытэтным і паважаным сярод бізнэсовых колаў досьледам стану эканомік ў больш чым 100 краінах сьвету, з асаблівым націскам на вывучэньне стану канкурэнтаздольнасьці гэтых эканомік на глябальным рынку.
Адмыслоўцы Сусьветнага эканамічнага форуму, у супрацоўніцве з рознымі эканамічнымі інстытутамі ў зацікаўленых краінах, вызначаюць гэтак званы індэкс сусьветнай канкурэнтаўздольнасьці краіны. Індэкс канкурэнтаздольнасьці (максымальная канкурэнтаздольнасьць — 7 балаў, мінімальная — 1 бал) вызначаецца на аснове аналізу больш чым 90 розных мікра- і макраэканамічных парамэтраў у кожнай краіне.
У гэтым годзе даклад Сусьветнага эканамічнага форуму ахапіў 133 краіны. На жаль, сярод іх традыцыйна няма Беларусі.
Першая дзясатка краін з найбольш канкурэнтаздольнымі эканомікамі, паводле індэксу Сусьветнага эканамічнага форуму, выглядае наступным чынам:
Краіна | Індэкс канкурэнтаздольнасьці |
---|---|
Швайцарыя | 5,60 |
ЗША | 5,59 |
Сінгапур | 5,55 |
Швэцыя | 5,51 |
Данія | 5,46 |
Фінляндыя | 5,43 |
Нямеччына | 5,37 |
Японія | 5,37 |
Канада | 5,33 |
Галяндыя | 5,32 |
У самым хвасьце гэтага рэйтынгу на 2009-2010 гг. зьяўляюцца Чад (2,87), Зімбабвэ (2,77) і Бурундзі (2,58).
Месцы і індэксы суседак Беларусі: Польшча (46 — 4,33), Літва (53 — 4,30), Расея (63 — 4,15), Латвія (68 — 4,06), Украіна (82 — 3,95).