Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка стаў прыхільнікам творчасьці ўкраінскага паэта-аўганца


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў ліст ляўрэату Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі луччаніну Васілю Слапчуку.

У ім беларускі прэзыдэнт выказаў сваё захапленьне атрыманай у падарунак ад аўтара кнігай “Колокол с красной звездой”, перакладзенай на расейскую мову, падаюць украінскія СМІ. Як вынікае з пасланьня, кніга Слапчука ўжо “перададзеная ў прэзыдэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь”.

Удзячны чытач выказаў надзею на тое, што ўкраінскі літаратар мае “шмат задум, маштабных творчых праектаў, пры ажыцьцяўленьні якіх яшчэ больш поўна раскрыецца талент паэта і празаіка Слапчука”.

Нагадаем, што ў свой час Аляксандар Лукашэнка з ініцыятывы Луцкай асацыяцыі вэтэранаў вайны ў Аўганістане быў узнагароджаны мэдалём “За доблесть и честь”. У сваю чаргу, Васіль Слапчук стаў адзіным аўганцам, які ў складзе невялікай групы савецкіх вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны — вызваліцеляў беларускай тэрыторыі ад гітлераўскіх акупантаў, атрымаў мэдаль “За вызваленьне Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG