Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – другі дзень візыту Ўшацкаса ў Беларусь


Міністар замежных спраў Літвы наведвае гістарычныя мясьціны ВКЛ і літоўскія асяродкі на паўночным захадзе Беларусі.

"Прыватны візыт (…) пройдзе з мэтай азнаямленьня з гістарычнымі адметнасьцямі нашай краіны. Паездка адбудзецца па маршруце Ліда – Нясьвіж – Мір – Наваградак", – паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Таксама Ушацкас плянуе наведваньне літоўскіх асяродкаў у Лідзе, Рымдзюнах і Гервятах.


Вігаўдас Ушацкас апошнім часам зрабіў шэраг заяваў, якія датычыліся Беларусі.

20 чэрвеня ён заявіў, што абвастрэньне дачыненьняў паміж Менскам і Масквой “ілюструе памылковасьць дамінуючага асабліва ў заходніх СМІ меркаваньня, што Беларусь і Расея – нешта цэлае”.

Напярэдадні пачатку старшынёўства Літвы ў Радзе дзяржаваў Балтыйскага мора 1 ліпеня Ушацкас заявіў, што Беларусь павінна стаць паўнавартасным членам гэтай міжнароднай арганізацыі. Ад 1 ліпеня Беларусь атрымала статус назіральніцы ў Радзе.

У канцы ліпеня на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым у Брусэлі перад пачаткам кансультацыяў Беларусь-Эўразьвяз Вігаўдас Ушацкас заявіў, што Літва падтрымлівае дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ і ўдзел Беларусі ў праграме “Усходняе партнэрства”. Якраз на гэтай сустрэчы Мартынаў запрасіў Ушацкага наведаць ў жніўні Беларусь.

На верасень заплянаванае правядзеньне беларуска-літоўскага эканамічнага форуму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG