Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас адзначыў, што падчас старшынёўства ў Радзе Літва будзе імкнуцца да ўмацаваньня супрацоўніцтва паміж краінамі ў рэгіёне Балтыйскага мора. Новы імпульс супрацоўніцтву надасьць прэзэнтаваная стратэгія ЭЗ у гэтым рэгіёне, а таксама старшынёўства Швэцыі ў ЭЗ.
Паводле спадара Ўшацкаса, рэгіён Балтыйскага мора “павінен стаць месцам для адкрытага і творчага супрацоўніцтва”. Ён адзначыў, што Беларусь і Калінінградзкая вобласьць Расеі павінны стаць паўнавартаснымі сябрамі рэгіёну Балтыйскага мора.
Плянуецца, што 1—2 чэрвеня 2010 году ў Вільні пройдзе сустрэча прэм'ер-міністраў краін Рады Балтыйскага мора. Таксама адбудзецца дзелавая сустрэча на вышэйшым узроўні сумесна з Балтыйскім форумам разьвіцьця.
Рада краінаў Балтыйскага мора заснаваная ў 1992 годзе. Асноўная яе мэта — у збалянсаваньні рэгіянальнага разьвіцьця і далучэньні да яго Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Расеі.
Цяпер у Раду ўваходзіць 11 краін: Нямеччына, Данія, Ісьляндыя, Латвія, Літва, Нарвэгія, Расея, Фінляндыя, Швэцыя і Эстонія. У працы Рады бярэ ўдзел таксама Эўрапейская Камісія.
Пасьля сустрэчы ў Горадні 26 чэрвеня з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі зьвярнуў увагу на тое, што Літва сёлета будзе старшыняваць у Радзе кіраўнікоў балтыйскіх дзяржаў, і нагадаў, што Беларусь прынятая ў гэтую Раду ў якасьці назіральніка. Спадар Сідорскі выказаў упэўненасьць, што Беларусь можа стаць паўнавартасным сябрам гэтай Рады. Ён заявіў таксама, што “ёсьць усё для таго, каб усе пытаньні, якія абмяркоўваюцца паміж Беларусьсю і Літвой, перанесьці на ўзровень Балтыйскай Рады”.