А чаго шкада, так бы мовіць, аб’ектыўна?
Шкада, напрыклад, польскага плякату, плякату гэтак званай “польскай школы”.
Адным з самым запамінальных плякатаў “польскай школы” стаўся плякат палітычнага зьместу, які ў чэрвені 1989 году заклікаў людзей галасаваць на кандыдатаў “Салідарнасьці”.
Ягоны аўтар, Томаш Сарнэцкі, памясьціў на белым тле з чырвоным лягатыпам “Салідарнасьці” здымак амэрыканскага актора Гары Купэра з клясычнага, чорна-белага вэстэрну “High Noon” (“У самы поўдзень”), які быў добра вядомы польскім гледачам. Купэр, які ў тым фільме граў шэрыфа — адзінага справядлівага, які самотна супрацьстаіць бандытам у наскрозь карумпаваным і баязьлівым гарадку і выйграе той няроўны паядынак — прадстаўлены на плякаце са значком “Салідарнасьці” над зоркай шэрыфа. А ў руцэ Купэра, замест сярэбранага кольта — выбарчы бюлетэнь. Зьнізу подпіс: У САМЫ ПОЎДЗЕНЬ, 4 ЧЭРВЭНЯ 1989. Так сказаць, небанальны мэсыдж, чытэльны абсалютна для ўсіх, перададзены з геніяльнай прастатой.
У 60-х, 70-х і 80-х плякат у Польшчы — па сутнасьці, “камэрцыйны падвід графікі” — быў настолькі яркай зьявай, што на сьвеце ўжывалі ў адносінах да самых таленавітых польскіх мастакоў-плякатнікаў акрэсьленьне “польская школа плякату”. Палякі ў тым пэрыядзе ўзьвялі “камэрцыйны падвід графікі” да рангу сапраўднага мастацтва.
Канешне, “камэрцыя” тады ў Польшчы мела іншае значэньне, чым цяпер. Колішнія плякаты рэклямавалі перш за ўсё тэатральныя прэм’еры, опэрныя спэктаклі, новыя фільмы ў кінатэатрах ці, у найбольш “плябейскім” выпадку, прыезд цырку ў горад.
Што наогул рэклямуюць плякаты цяпер? Кожны сам бачыць, так што ня варта тут пералічваць... І сёньняшнія камэрцыйныя плякаты яўна прайграюць усялякім камэрцыйным “спотам” і пстрычкам у тэлевізіі.
Парадаксальна, плякат Томаша Сарнэцкага з 1989 году, які прароча веставаў перамогу справядлівых над камунізмам у Польшчы, стаўся фактычна канцом “польскай школы плякату”. У наступных двух некамуністычных дзесяцігодзьдзях польскія мастакі-графікі і блізка не падышлі да ўзроўню сваіх калегаў з камуністычнай эпохі. Чагосьці не хапіла...
Чаго? Творчай атмасфэры? Падтрымкі мастацтва з боку дзяржавы, якая ў камуністычныя часы фінансавала амбітныя і вартасныя тэатральныя і опэрныя спэктаклі, якія сапраўды хацелася рэклямаваць? Ці, можа, як кажуць некаторыя, сытасьць і свабода фактычна не спрыяе мастацкай творчасьці, і мастак павінен быць хоць трохі “паняволены” і “галодны”, каб даць зь сябе тое найлепшае?