Са словаў суразмоўцы, учора вечарам у Берасьце былі затрыманыя Міхаіл Ільін і каардынатар руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк. Юнакоў затрымалі непадалёку ад нядаўна ўсталяванага помніка ў гонар 1000-годзьдзя Берасьця. Гэты помнік на перакрыжаваньні вуліцаў Савецкая і імя Гогаля выклікае шмат спрэчак у грамадзкасьці. Акрамя таго, у беларускамоўным тэксьце шмат памылак і адсутнічае беларуская літара “Ў”.
"Міхась Ільін і іншыя ўдзельнікі флэш-мобу паставілі да помніка ліст кардону, на якім была намаляваная літара “Ў” у чорнай рамцы з жалобнай стужкай. Таксама ўдзельнікі акцыі усклалі вянок да помніка і запалілі сьвечкі", – удакладніў Раман Кісьляк. Ільлін правёў ноч у пастарунку Ленінскага раёну, яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.