Летнія вакацыі і адпачынкі большасьць нашых слухачоў, мяркуючы па пошце “Свабоды”, праводзіць у родных вёсках і на лецішчах. У многіх гэта не адпачынак, а цяжкая праца на зямлі: за кароткі летні час трэба на цэлы год забясьпечыць сям’ю гароднінай, і асабліва — бульбай. Але людзі знаходзяць час ня толькі дзеля таго, каб здабываць свой хлеб надзённы. Вось які ліст атрымалі мы днямі ад даўняга сябра “Свабоды” Кастуся Сырэля з Вушачаў. Слухач піша:
“Апошнім часам рэдка пішу на “Свабоду” — лета, на лецішчы працы многа, там у асноўным і баўлю свой вольны час. Усё ж такі ў насз жонкай 30 сотак на дваіх. Цэлых тры кавалкі. Праўда, на адным зь іх, 15 сотак, няма ніводнай градкі. Гэты кавалачак — для душы. Там растуць 35 хвоек (найбольшыя зь іх да 3 мэтраў), 27 ёлачак, 23 ядлоўцы, а яшчэ бярозкі, клёны, ліпы, каліна і г.д. Растуць там і грыбы, і суніцы, да 40 відаў лекавых расьлін, 2 віды расьлін, занесеных у Чырвоную кнігу. Але і на нашых градках парадак — каб вы бачылі, якая ў нас сёлета бульба ўрадзіла, а буракі, а цыбуля з часныком, морква!
Але вернемся да тэмы майго ліста. Нягледзячы на недахоп часу, “Свабоду” слухаю рэгулярна, і ў сувязі з гэтым зьяўляюцца некаторыя думкі, якімі хацеў бы падзяліцца”.
Далей у сваім лісьце Кастусь Сырэль выказваецца наконт нядаўняга абяцаньня прэзыдэнта Лукашэнкі — пра тое, што з 2011 году беларусы будуць жыць, як у Эўропе. Слухач з гэтай нагоды піша:
“Гэта — звычайны піяраўскі перадвыбарчы ход, локшына на разьвесістыя вушы выбаршчыкаў. Калі праз год-паўтара Аляксандра Рыгоравіча абяруць на чарговы тэрмін, гэтае абяцаньне забудзецца, як і многія іншыя. Тут ужо дзяржаўныя СМІ паклапоцяцца на поўную катушку. Адначасова гэта — бомба запаволенага дзеяньня пад патэнцыйнага канкурэнта, калі здарыцца цуд і Рыгоравіч раптам ня пройдзе. Тут ужо ён паклапоціцца на поўную катушку, калі ня здарыцца ніякага цуду і мы не зажывём, як эўрапейцы. Будзе казаць: “Каб вы абралі мяне, то жылі б, як эўрапейцы, а так — вось вам!” —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Кастусь Сырэль з Вушачаў.
Магчыма, ён і будзе так казаць, спадар Кастусь, ды толькі ці будуць гэтыя ягоныя словы трансьляваць па ўсіх мэдыях? Ці пачуюць іх людзі? Згадайце прыклад колішняга прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Ён таксама шмат чаго абяцаў да ліпеня ’94-га году. Напрыклад, запэўніваў, што калі яго абяруць прэзыдэнтам, ён неадкладна дамовіцца з Расеяй і ўсе беларускія рублі людзям памяняюць паводле курсу 1:1. І ці далі яму хоць раз шырокую публічную трыбуну пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах? Ці нагадаў ён сваім выбаршчыкам пра няспраўджаныя надзеі?
Нашага слухача Алеся Цадко з Маладэчна зацікавіў камэнтар расейскага эканаміста Міхаіла Хазіна адносна цяперашняй эканамічнай сытуацыі ў Беларусі. Расейскі экспэрт у інтэрвію некаторым маскоўскім мэдыям выказаў думку, што беларуская эканоміка ўяўляе небясьпеку для сусьветнай фінансавай эліты.
Маўляў, Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, у якой ёсьць дзейсны мэханізм кіраваньня, які захаваўся з савецкага часу. Яна “валодае рэальным мэтадам, які дазволіць ва ўмовах хаосу спыняць гэты хаос”. Міхаіл Хазін раіць нямецкім чыноўнікам прыехаць у Беларусь, пераняць беларускую мадэль — і тады, маўляў, нямецкая эканоміка ўжо праз тры месяцы атрымае рэзкія канкурэнтныя перавагі перад усімі іншымі. І адразу выйдзе з крызісу. Алесь Цадко з гэтай нагоды піша:
“Гэты артыкул распаўсюджаны ў Беларусі вялікім накладам. Думаю, што ён адмыслова замоўлены, каб падаць масаваму чытачу некалькі ідэалягемаў, якія абараняюць цяперашні беларускі рэжым.
Усё гэта вельмі падобна да таго, што панавала ў масавай сьвядомасьці раней: маўляў, у нас у Беларусі ўсё добра, вось толькі Захад ды апазыцыя перашкаджаюць Лукашэнку”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Алесь Цадко з Маладэчна.
Наўрад ці эканамісту Хазіну варта чакаць наплыву ў Беларусь нямецкіх чыноўнікаў раней, чым беларуская эканоміка рэальна дакажа гэтыя свае мітычныя перавагі. А хваліцца пакуль што няма чым. Эканамічны рост у Беларусі спыніўся. Вытворчасьць і замежны гандаль зьніжаюцца, заробкі скарачаюцца, беспрацоўе расьце. Адбываецца гэта, праўда, зь невялікім спазьненьнем у параўнаньні зь іншымі краінамі. Але за ўяўны дабрабыт першага паўгодзьдзя беларускія прадпрыемствы дорага заплацілі — перапоўненымі складамі гатовай прадукцыі, якая не знаходзіць збыту.
Па-ранейшаму актуальнай для многіх слухачоў застаецца тэма абароны беларускай мовы. Разважаючы пра наступствы татальнай русыфікацыі грамадзкага жыцьця ў Беларусі, наш даўні сябар Мікалай Куксо з пасёлку Івянец Валожынскага раёну ў сваім лісьце на “Свабоду” піша:
“Некаторыя думаюць, што праблема нацыянальнай мовы даўно абмеркавана і няма патрэбы зьвяртацца да гэтай тэмы зноў. А я лічу: пакуль моўная праблема ня вырашана, супакойвацца нельга. Трэба ратаваць нацыю і дзяржаву ад пагібелі, якую можа прынесьці ціск з боку Расейскай імпэрыі.
Часам ад прыстойнага, сумленнага чалавека можна пачуць, што ён размаўляе па-беларуску, але калі ідзе ў краму ці якую дзяржаўную ўстанову, то пераходзіць на расейскую — для зручнасьці, каб яго правільна зразумелі. Такая двудушнасьць вельмі дорага абыходзіцца інтарэсам нашай Бацькаўшчыны, бо такі чалавек робіцца публічным носьбітам ідэі ўнутранай акупацыі.
Публічны зварот на роднай мове ва ўстановах — кожнаму даступны лёгкі і пачэсны шлях змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны.
Змагацца за беларушчыну не абавязкова гуртам. Ведаю аднаго студэнта ВНУ, які на сваім курсе размаўляе толькі па-беларуску, хоць усе астатнія там — расейскамоўныя. Але да гэтага студэнта аднакурсьнікі зьвяртаюцца па-беларуску і ставяцца да яго з павагай. Атрымліваецца, што адзін перамагае ўсіх, і яшчэ вучыць іх не забываць сваю родную мову. Але так павінен паступаць кожны, хто любіць Беларусь”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Мікалай Куксо з пасёлку Івянец Валожынскага раёну.
Такія людзі былі і трыццаць, і сорак год таму. Хоць тады гэта патрабавала значна большай, чым цяпер, грамадзянскай мужнасьці. Беларуская мова не была дзяржаўнай, а пільны КДБ пагражаў жорсткімі рэпрэсіямі за любую праяву так званага “буржуазнага нацыяналізму”.
А потым пачалася перабудова. Напрыканцы 80-х і на пачатку 90-х гадоў здавалася, што менавіта за гэтымі людзьмі пойдзе грамадзтва, што яны стануць стваральнікамі і будаўнікамі новай Беларусі. Тым больш што ва ўсіх суседніх зь Беларусьсю эўрапейскіх краінах — былых васалах Масквы — адбылося менавіта так. У Беларусі, аднак, здарылася па-іншаму. І зноў беларуская мова выціснута на пэрыфэрыю грамадзкага жыцьця, ізноў самаахвярныя адзінкі спрабуюць кінуць выклік сыстэме. Што ж, спадар Куксо, будзем чакаць новага Гарбачова, новай перабудовы і новага ўздыму грамадзкай цікавасьці да сваіх каранёў? Ці дачакаем?
Свой погляд на моўныя праблемы — у нашай слухачкі Марыі Разуваевай зь Менску. Яна лічыць, што мову трэба ўдасканаліць, рэфармаваць. Спадарыня Марыя ў сваім лісьце на “Свабоду” піша:
“Многія беларусы аддаюць перавагу расейскай мове. Некаторыя адкрыта кажуць, што наша мова — непрыгожая. І сапраўды, у ёй зараз шмат запазычаньняў зь іншых моў, якія, паводле дзейнай граматыкі, перакладаюцца з парушэньнем звыклай для беларусаўмяккасьці зычных. Напрыклад, словы “дыягназ” і “дылер” гучаць не ў адпаведнасьці з агульным гучаньнем мовы. Чаму не казаць “дзіягназ”, “дзілер”, “дзізайнер”?
Лічу, неабходна зьмяніць правілы, якія супярэчаць агульнаму кірунку разьвіцьця мовы.
Другая прычына заняпаду мовы — адсутнасьць неабходнасьці ўжываньня яе ў паўсядзённым жыцьці, на працы. Веданьня яе не патрабуюць, сфэра ўжытку паступова звужаецца. Гэта вядзе да вынішчэньня мовы.
Хаця правілы выхаванасьці патрабуюць адказу на той мове, на якой задаецца пытаньне, пачуць адказ па-беларуску ў нас можна вельмі рэдка. Беларускамоўны грамадзянін апынаецца ў грамадзтве на мяжы выжываньня, як дзіназаўр сярод людзей.
Мы клапоцімся пра лёс расьлін і жывёл, занесеных у “Чырвоную кнігу”. Гэта вельмі добра. Але чаму нікога не хвалюе лёс беларускамоўных грамадзянаў? Раней людзі гуртаваліся, дапамагалі адзін аднаму талакою. Зараз усё гэта зьнікла. Зьнікае беларуская нацыя.
Лічу, каб падтрымаць беларускамоўную грамаду, неабходна стварыць беларускую суполку — на прыкладзе той, што стварылі ў Беларусі габрэі, украінцы, палякі... Праграма дзейнасьці павінна мець адукацыйны, культурніцкі накірункі і дапамагаць, па магчымасьці, беларусам выжыць у цяжкую часіну”, —
— напісала ў сваім лісьце на “Свабоду” Марыя Разуваева зь Менску.
Грамадзкіх суполак, якія спрабуюць абараняць беларускую мову, культуру і гістарычную спадчыну, у Беларусі ня так і мала, спадарыня Марыя. Беларускамоўны грамадзянін можа далучыцца да любой — вось хоць бы да Таварыства беларускай мовы, якое, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, робіць вялікую і патрэбную справу.
Што да моўнай рэформы — гэта пытаньне складанае, і вырашаць яго, на добры лад, павінны мовазнаўцы з папярэднім шырокім грамадзкім абмеркаваньнем праблемы. Але наўрад ці было б дарэчы брацца за кардынальнае рэфармаваньне беларускай граматыкі ў тых умовах, якія склаліся сёньня — калі размова ідзе найперш пра выжываньне беларускай мовы.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by
“Апошнім часам рэдка пішу на “Свабоду” — лета, на лецішчы працы многа, там у асноўным і баўлю свой вольны час. Усё ж такі ў нас
Будзе казаць: “Каб вы абралі мяне, то жылі б, як эўрапейцы, а так — вось вам!”
Але вернемся да тэмы майго ліста. Нягледзячы на недахоп часу, “Свабоду” слухаю рэгулярна, і ў сувязі з гэтым зьяўляюцца некаторыя думкі, якімі хацеў бы падзяліцца”.
Далей у сваім лісьце Кастусь Сырэль выказваецца наконт нядаўняга абяцаньня прэзыдэнта Лукашэнкі — пра тое, што з 2011 году беларусы будуць жыць, як у Эўропе. Слухач з гэтай нагоды піша:
“Гэта — звычайны піяраўскі перадвыбарчы ход, локшына на разьвесістыя вушы выбаршчыкаў. Калі праз год-паўтара Аляксандра Рыгоравіча абяруць на чарговы тэрмін, гэтае абяцаньне забудзецца, як і многія іншыя. Тут ужо дзяржаўныя СМІ паклапоцяцца на поўную катушку. Адначасова гэта — бомба запаволенага дзеяньня пад патэнцыйнага канкурэнта, калі здарыцца цуд і Рыгоравіч раптам ня пройдзе. Тут ужо ён паклапоціцца на поўную катушку, калі ня здарыцца ніякага цуду і мы не зажывём, як эўрапейцы. Будзе казаць: “Каб вы абралі мяне, то жылі б, як эўрапейцы, а так — вось вам!” —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Кастусь Сырэль з Вушачаў.
Магчыма, ён і будзе так казаць, спадар Кастусь, ды толькі ці будуць гэтыя ягоныя словы трансьляваць па ўсіх мэдыях? Ці пачуюць іх людзі? Згадайце прыклад колішняга прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Ён таксама шмат чаго абяцаў да ліпеня ’94-га году. Напрыклад, запэўніваў, што калі яго абяруць прэзыдэнтам, ён неадкладна дамовіцца з Расеяй і ўсе беларускія рублі людзям памяняюць паводле курсу 1:1. І ці далі яму хоць раз шырокую публічную трыбуну пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах? Ці нагадаў ён сваім выбаршчыкам пра няспраўджаныя надзеі?
Нашага слухача Алеся Цадко з Маладэчна зацікавіў камэнтар расейскага эканаміста Міхаіла Хазіна адносна цяперашняй эканамічнай сытуацыі ў Беларусі. Расейскі экспэрт у інтэрвію некаторым маскоўскім мэдыям выказаў думку, што беларуская эканоміка ўяўляе небясьпеку для сусьветнай фінансавай эліты.
Маўляў, Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, у якой ёсьць дзейсны мэханізм кіраваньня, які захаваўся з савецкага часу. Яна “валодае рэальным мэтадам, які дазволіць ва ўмовах хаосу спыняць гэты хаос”. Міхаіл Хазін раіць нямецкім чыноўнікам прыехаць у Беларусь, пераняць беларускую мадэль — і тады, маўляў, нямецкая эканоміка ўжо праз тры месяцы атрымае рэзкія канкурэнтныя перавагі перад усімі іншымі. І адразу выйдзе з крызісу. Алесь Цадко з гэтай нагоды піша:
“Гэты артыкул распаўсюджаны ў Беларусі вялікім накладам. Думаю, што ён адмыслова замоўлены, каб падаць масаваму чытачу некалькі ідэалягемаў, якія абараняюць цяперашні беларускі рэжым.
Усё гэта вельмі падобна да таго, што панавала ў масавай сьвядомасьці раней: маўляў, у нас у Беларусі ўсё добра, вось толькі Захад ды апазыцыя перашкаджаюць Лукашэнку”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Алесь Цадко з Маладэчна.
Наўрад ці эканамісту Хазіну варта чакаць наплыву ў Беларусь нямецкіх чыноўнікаў раней, чым беларуская эканоміка рэальна дакажа гэтыя свае мітычныя перавагі. А хваліцца пакуль што няма чым. Эканамічны рост у Беларусі спыніўся. Вытворчасьць і замежны гандаль зьніжаюцца, заробкі скарачаюцца, беспрацоўе расьце. Адбываецца гэта, праўда, зь невялікім спазьненьнем у параўнаньні зь іншымі краінамі. Але за ўяўны дабрабыт першага паўгодзьдзя беларускія прадпрыемствы дорага заплацілі — перапоўненымі складамі гатовай прадукцыі, якая не знаходзіць збыту.
Па-ранейшаму актуальнай для многіх слухачоў застаецца тэма абароны беларускай мовы. Разважаючы пра наступствы татальнай русыфікацыі грамадзкага жыцьця ў Беларусі, наш даўні сябар Мікалай Куксо з пасёлку Івянец Валожынскага раёну ў сваім лісьце на “Свабоду” піша:
“Некаторыя думаюць, што праблема нацыянальнай мовы даўно абмеркавана і няма патрэбы зьвяртацца да гэтай тэмы зноў. А я лічу: пакуль моўная праблема ня вырашана, супакойвацца нельга. Трэба ратаваць нацыю і дзяржаву ад пагібелі, якую можа прынесьці ціск з боку Расейскай імпэрыі.
Змагацца за беларушчыну не абавязкова гуртам.
Публічны зварот на роднай мове ва ўстановах — кожнаму даступны лёгкі і пачэсны шлях змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны.
Змагацца за беларушчыну не абавязкова гуртам. Ведаю аднаго студэнта ВНУ, які на сваім курсе размаўляе толькі па-беларуску, хоць усе астатнія там — расейскамоўныя. Але да гэтага студэнта аднакурсьнікі зьвяртаюцца па-беларуску і ставяцца да яго з павагай. Атрымліваецца, што адзін перамагае ўсіх, і яшчэ вучыць іх не забываць сваю родную мову. Але так павінен паступаць кожны, хто любіць Беларусь”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Мікалай Куксо з пасёлку Івянец Валожынскага раёну.
Такія людзі былі і трыццаць, і сорак год таму. Хоць тады гэта патрабавала значна большай, чым цяпер, грамадзянскай мужнасьці. Беларуская мова не была дзяржаўнай, а пільны КДБ пагражаў жорсткімі рэпрэсіямі за любую праяву так званага “буржуазнага нацыяналізму”.
А потым пачалася перабудова. Напрыканцы 80-х і на пачатку 90-х гадоў здавалася, што менавіта за гэтымі людзьмі пойдзе грамадзтва, што яны стануць стваральнікамі і будаўнікамі новай Беларусі. Тым больш што ва ўсіх суседніх зь Беларусьсю эўрапейскіх краінах — былых васалах Масквы — адбылося менавіта так. У Беларусі, аднак, здарылася па-іншаму. І зноў беларуская мова выціснута на пэрыфэрыю грамадзкага жыцьця, ізноў самаахвярныя адзінкі спрабуюць кінуць выклік сыстэме. Што ж, спадар Куксо, будзем чакаць новага Гарбачова, новай перабудовы і новага ўздыму грамадзкай цікавасьці да сваіх каранёў? Ці дачакаем?
Свой погляд на моўныя праблемы — у нашай слухачкі Марыі Разуваевай зь Менску. Яна лічыць, што мову трэба ўдасканаліць, рэфармаваць. Спадарыня Марыя ў сваім лісьце на “Свабоду” піша:
“Многія беларусы аддаюць перавагу расейскай мове. Некаторыя адкрыта кажуць, што наша мова — непрыгожая. І сапраўды, у ёй зараз шмат запазычаньняў зь іншых моў, якія, паводле дзейнай граматыкі, перакладаюцца з парушэньнем звыклай для беларусаў
Некаторыя адкрыта кажуць, што наша мова — непрыгожая.