Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 жніўня -- гадавіна грузінска-расейскай вайны


Храналёгія канфлікту. Меркаваньні. Прагнозы. Аналіз. Цытаты. Урокі і наступствы грузінска-расейскага канфлікту на “Свабодзе”.

ВАЙНА ЦЫТАТАЎ. Беларусь, Грузія, Расея

“Год таму Расея набыла Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, але страціла Беларусь”. ЭКСПЭРТЫЗА


Як Беларусь не прызнавала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. КРОНІКА


Абхазія і Паўдзённая Асэтыя рухаюцца ў розныя бакі

Міжнароднае рэха жнівеньскай вайны


Давід Какабадзэ: "Галоўны ўрок — Расея можа пайсьці на ўсё..." ОНЛАЙН-КАНФЭРЭНЦЫЯ

"Сталін падклаў бомбу з гадзіньнікавым мэханізмам". ГОСЬЦЬ НА СВАБОДЗЕ

Хто пачаў расейска-грузінскую вайну?


Грузія-Расея ў віртуальнай рэальнасьці. ВІДЭА

Храналёгія расейска-грузінскага канфлікту. ВІДЭА


Вайна пачалася каля паўночы 7 жніўня, калі грузінскія войскі пачалі наступ на мяцежную правінцыю Паўднёвая Асэтыя.

Грузінскі ўрад заявіў, што яго дзеяньні – адказ на абстрэлы з Паўднёвай Асэтыі і на рух расейскіх войскаў праз Рокскі танэль.


Расея ў апошнія гады выдала расейскія пашпарты большасьці жыхароў Паўднёвай Асэтыі.

9 жніўня расейскія войскі рушылі праз Паўночную Асэтыю да мяжы.



Грузія пачала выводзіць свае сілы з паўднёваасетынскай сталіцы Цхінвалі, калі расейскія войскі ўвайшлі ў Паўднёвую Асэтыю.

Баі прывялі да значных разбурэньняў у Цхінвалі і гібелі цывільных асобаў.



10 жніўня расейскія і абхазкія сілы пачалі наступ з іншай сэпаратысцкай грузінскай правінцыі – з Абхазіі.

Абхазкі лідэр Сяргей Багапш абвясьціў пра разьмяшчэньне 1000 абхазкіх вайскоўцаў у Кадорскай цясьніне.

Расейскія бамбавікі атакуюць грузінскія пазыцыі каля мяжы з Абхазіяй.

Расейскія войскі ў Горы


Расейскія бамбавікі наносяць удары ў глыбіні грузінскай тэрыторыі.

Бэрнар Кушнэр
Францускі міністар замежных справаў Бэрнар Кушнэр вядзе перамовы ў Тбілісі з прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі 10 жніўня.

Кушнэр заклікае да спыненьня агню, вываду войскаў і перамовам.


Саакашвілі наведвае Горы
Саакашвілі называе канфлікт сюррэалістычным і кажа, што хоча спыненьня баявых дзеяньняў.

11 жніўня журналісты назіраюць наступствы баёў у Цхінвалі.

Расейскія і асетынскія злучэньні бяруць пад кантроль тэрыторыі, пакінутыя грузінскімі войскамі.
Расейская ваенная тэхніка ў Цхінвалі. 13 жніўня 2008 году.

Пасьля заключэньня пры пасярэдніцтве ЭЗ пагадненьня аб спыненьні агню баявыя дзеяньні яшчэ працягваюцца некалькі дзён.

26 жніўня Расея ў аднабаковым парадку прызнала Абхазію і Паўднёвую Асэтыю незалежнымі дзяржавамі.



Ніводная іншая краіна ў сьвеце акрамя Расеі і Нікарагуа афіцыйна не прызнала незалежнасьць гэтых дзьвюх аўтаноміяў.

1 верасьня Эўразьвяз правёў пазачарговы саміт па сытуацыі ў Грузіі.

На саміце было прынятае рашэньне накіраваць групу назіраньня за выкананьнем пагадненьня аб спыненьні агню.

8 верасьня ў Маскве прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў паабяцаў лідэрам краінаў ЭЗ вывесьці расейскія войскі да 1 кастрычніка на пазыцыі, якія яны займалі да пачатку вайны

Войскі былі выведзеныя, але Расея ўзмацніла сваю прысутнасьць у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і пакінула свае злучэньні ў некаторых раёнах уласна Грузіі.

Напрыканцы чэрвеня 2009 Расея наклала вэта на працяг мандатаў місіяў ААН і АБСЭ ў Грузіі. Абедзе місіі працавалі ў Грузіі 16 і 17 гадоў адпаведна да пачатку канфлікту.

Напачатку ліпеня 2009 году прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў перамовы ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыям Мядзьведзевым

Амэрыканскі прэзыдэнт падчас візыту заклікаў Расею паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі.

Напрыканцы ліпеня віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозаф Байдэн заявіў прэзыдэнту Саакашвілі і грузінскаму парлямэнту, што ЗША ніколі не прызнаюць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Каля 30 тысяч чалавек сталі ўцекачамі у выніку леташняй вайны. Яны яшчэ чакаюць вяртаньня дадому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG