Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі абласны суд адмовіў Галіне Юбко


Галіна Юбко
Галіна Юбко

Менскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Галіны Юбко, кіраўніцы грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры”.

Раней актывістка спрабавала абараніць свой гонар і годнасьць праз Крупскі раённы суд, але той адмовіў. Гэтае рашэньне цяпер пацьвердзіў і суд Менскай вобласьці.

“У выпадку з Галінай Юбко варта казаць пра змову пракурорскіх супрацоўнікаў зь мясцовымі адвакатамі, якія не абараняюць правы грамадзянаў, а выконваюць загады начальства. У нас ёсьць пісьмовыя доказы, што супроць Юбко дзейнічалі менавіта змоўшчыкі, але суд гэтага не пажадаў высьвятляць. Беларускае правасудзьдзе зноў не прайшло экзамэн на законнасьць”, — пракамэнтавала рашэньне Менскага абласнога суду адносна справы Галіны Юбко праваабаронца Тамара Сяргей.

Галіна Юбко некалькі гадоў марна дамагаецца завяршэньня сьледзтва па справе, у якой прызнаная пацярпелай. Жанчына кажа, што мясцовыя міліцыянты ў сваіх мэтах не жадаюць шукаць праўды. Разам з Галінай Юбко каля ста актывістак ініцыятывы дамагаюцца перагляду прысудаў сваім сваякам, якія лічаць незаконнымі. “На нашы звароты, лісты і акцыі беларускія чыноўнікі не зьвяртаюць увагі. Дайшло да таго, што нас зьневажаюць праз дзяржаўныя мэдыі”, — кажуць у ініцыятыве “Жанчыны супроць беззаконьня у беларускіх судох і пракуратуры”.

У Генэральнай пракуратуры і Вярхоўным судзе Беларусі, куды раней зьвярталіся актывісткі, кажуць, што “ўсе скаргі грамадзянак былі разгледжаныя ў адпаведнасьці з законам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG