Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніцу асудзілі за нявыпісаны чэк


Штрафам у памеры 855 тысяч рублёў за “непадпарадкаваньне патрабаваньням дзяржаўнага падатковага інспэктара” пакараў сёньня гарадзкі суд Баранавічаў тамтэйшую індывідуальную прадпрымальніцу Вольгу Мінько.

Раней “Свабода” паведамляла: Вольга Мінько абвінавачвалася ў тым, што пры кантрольным закупе своечасова не аформіла чэк на 20 тысяч рублёў.

У сваю чаргу, прадавец падала сустрэчны пазоў на падатковага інспэктара Валера Чарняўскага. Жанчына заявіла, што ў спрэчцы зь ёй падатковы інспэктар штурхануў яе рукамі ў грудзі і нанёс цялесныя пашкоджаньні.

Судовы разбор доўжыўся амаль 2 месяцы. За гэты час Вольга Мінько неаднаразова выказвала недавер суду і зьвярталася з просьбай замяніць судзьдзю. Аднак суд застаўся на баку дзяржаўных падаткавікоў.

Сёньня ў судзе Вольга Мінько заявіла, што накіруе касацыйную скаргу ў суд вышэйшай інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG