Расьсьледаваньне гэтай справы аб страхавым махлярстве, па якой арыштавана 25 чалавек, сярод якіх 9 былых супрацоўнікаў дзяржаўтаінспэкцыі, завяршаецца, перадае Інтэрфакс. Напрыканцы жніўня справа будзе перададзена ў суд.
Па справе праходзяць тры асобы як арганізатары злачыннай групоўкі, якая цягам некалькіх гадоў праводзіла незаконныя страхавыя апэрацыі з аўтамабілямі.
Страты ад страхавых махінацый складаюць мільярды беларускіх рублёў. Цяпер каля 70 абвінавачаных кампэнсуюць нанесеныя імі страты і падалі просьбы аб памілаваньні.
"Гэта будзе гучны працэс, па якім будуць праходзіць і «пярэваратні ў пагонах», і махляры-страхоўшчыкі», - адзначылі ў праваахоўных органах.