Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся і ўсё падпіша?


Аляксандар Лукашэнка паабяцаў падпісаць пагадненьне па КСАР, і заступіць на пасаду старшыні АДКБ, піша «Коммерсантъ», спасылаючыся на свае неафіцыйныя крыніцы.


Расея пераканала Кыргызстан разьмясьціць у сябе расейскую ваенную базу, а Беларусь – бліжэйшым часам падпісаць пагадненьне аб стварэньні ў рамках АДКБ калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня, піша расейскае выданьне «Коммерсантъ», спасылаючыся на свае неафіцыйныя крыніцы.

31 жніўня Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-сябраў Арганізацыі дамовы пра калектыўную бясьпеку.

Лідэр Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паводле «Ъ», вырашыў вярнуцца да ўдзелу ў АДКБ «без асаблівых умоваў». У жніўні стартуюць маштабныя вучэньні КСАР у Казахстане, а ў верасьні вайсковыя манэўры «Захад-2009» пачнуцца ў Беларусі.


Разам з удалымі для Масквы перамовамі з Курманбекам Бакіевым, Дзьмітры Мядзьведзеў , як высьветліў "Ъ", з вынікам для АДКБ кантактаваў з прэзыдэнтам Беларусі, які дагэтуль не падпісаў пагадненьне аб стварэньні КСАР, якое прасоўвае Расея.

Станоўчы фон для гэтага стварыў галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка, які напярэдадні саміту заявіў, што пасьля 1 жніўня праблемаў з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею ня будзе.



У выніку Аляксандар Лукашэнка паабяцаў ня толькі пры першай магчымасьці падпісаць пагадненьне аб КСАР, але і заступіць на пасаду старшыні АДКБ, якую Менск павінен быў заняць яшчэ ў часе чэрвеньскага саміту ў Маскве, піша «Коммерсантъ», спасылаючыся на свае неафіцыйныя крыніцы.


Беларускі бок пакуль не камэнтуе гэтыя паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG