Цыганкоў: “Чаму беларуская ўлада, улічваючы сёньняшнія тэндэнцыі да лібэралізацыі і паляпшэньня адносінаў з Захадам, ня можа паставіць тлустую кропку ў пытаньні палітрэпрэсіяў? Чаму ўлада ня хоча пазбавіцца ад гэтай відавочнай іміджавай праблемы і закрыць гэтую тэму як для Захаду, гэтак і ўнутры краіны?”
Кароль: “Для той сыстэмы, якая ў нас існуе — аўтарытарнай сыстэмы на аскепку савецкай сыстэмы — гэта азначала б пачаць ці выпусьціць з-пад кантролю працэс сапраўднай дэмакратызацыі. З гэтай кропкі ён можа пачацца, і гэтая перасьцярогі стрымліваюць уладу.
Я бачу тры складнікі, уласьцівыя для гэтай сыстэмы. Для ўнутранай палітыкі — найперш тое, каб дэмакратычныя актывісты “не расслабляліся”, не пазбыліся страху. Каб заўтра яны не пачалі больш актыўна дзейнічаць, ведаючы, што ўлада адступіла і дала слабіну.
Другі чыньнік — гэта інэрцыя мэханізму ціску і нават сам факт ягонага існаваньня. Ён заўсёды ў таталітарных і аўтарытарных краінах мае свой люфт свабоды дзеяньняў — у межах агульнага кірунку, які зададзены зьверху. А агульны кірунак пакуль не мяняўся — сыгналу“стоп” не было. І нават калі б быў палітычны сыгнал “стоп”, то пэўным чынам гэты мэханізм павінен ціснуць наверх (гэта ўмова ягонага самазахаваньня), каб мець дазвол дзейнічаць больш жорстка.
І трэці чыньнік — замежны. Адна з асноўных умоваў, якія заўсёды вылучае беларуская вярхоўная ўлада, — “ня стаўце нам ніякіх умоваў”. І, па сутнасьці, гэтыя арышты, асабліва Арцёма Дубскага (бо гэта непрыкрыта палітычна матываваны прысуд), выступаюць як індыкатар цярпімасьці Захаду да тых рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў Беларусі“.
Цыганкоў: “То бок можна сказаць, што ўлада працягвае палітыку ўзяцьця закладнікаў? Але на іншым узроўні — замест Казуліна Дубскі?”
Кароль: “Так, і зь менш выражанай палітычнай матывацыяй, калі мець на ўвазе справу Аўтуховіча. Гэта сыгнал Захаду — мы стаім цьвёрда, таму майце з намі справу, з такімі, якія ёсьць”.
Кароль: “Для той сыстэмы, якая ў нас існуе — аўтарытарнай сыстэмы на аскепку савецкай сыстэмы — гэта азначала б пачаць ці выпусьціць з-пад кантролю працэс сапраўднай дэмакратызацыі. З гэтай кропкі ён можа пачацца, і гэтая перасьцярогі стрымліваюць уладу.
Я бачу тры складнікі, уласьцівыя для гэтай сыстэмы. Для ўнутранай палітыкі — найперш тое, каб дэмакратычныя актывісты “не расслабляліся”, не пазбыліся страху. Каб заўтра яны не пачалі больш актыўна дзейнічаць, ведаючы, што ўлада адступіла і дала слабіну.
Другі чыньнік — гэта інэрцыя мэханізму ціску і нават сам факт ягонага існаваньня. Ён заўсёды ў таталітарных і аўтарытарных краінах мае свой люфт свабоды дзеяньняў — у межах агульнага кірунку, які зададзены зьверху. А агульны кірунак пакуль не мяняўся — сыгналу
Гэтыя арышты, асабліва Арцёма Дубскага (бо гэта непрыкрыта палітычна матываваны прысуд), выступаюць як індыкатар цярпімасьці Захаду да тых рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў Беларусі.