Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жывы шчыт” па-чэску


У Чэхіі паліцэйскі спэцназ, каб злавіць налётчыкаў, перагарадзіў дарогу пасажырскім аўтобусам. Людзей, аднак, у ім ужо не было.

8 ліпеня на шашы R6 у раёне чэскага гораду Кладна паліцыя лавіла банду налётчыкаў, якая гадзіну перад гэтым абрабавала абменны пункт у горадзе Локет.

Як піша сайт газэты “Lidove Noviny”, непадалёк ад Кладна рэйсавы пасажырскі аўтобус быў спынены паліцэйскім спэцназам. У салён ўварваліся ўзброеныя людзі ў масках і ў даволі рэзкай форме выгналі пасажыраў у поле. Пасьля гэтага аўтобусам перагарадзілі шашу такім чынам, каб застаўся толькі вузкі праезд. Неўзабаве аўтамабіль з чатырма бандытамі-замежнікі быў блякаваны і злодзеі затрыманыя. Яшчэ праз гадзіну другая частка замежнай банды была злоўлена на адной з транзытных трасаў Прагі.

Паколькі паліцыя дзейнічала ў экстрэмальных умовах і ў рэжыме часавага цэйтноту, з пасажырамі рэйсавага міжгародняга аўтобусу яна абышлася даволі рэзка.

Сёньня адвакаты падарожнікаў патлумачылі ім, што кампэнсацыяў яны не атрымаюць, бо паліцыя ў такіх абставінах мае права на тое, што яна зрабіла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG