Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіча падазраюць у замаху на высокіх чыноўнікаў


Мікалай Аўтуховіч, фота з архіву
Мікалай Аўтуховіч, фота з архіву

Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю выявіла змову, мэтай якой было фізычнае зьнішчэньне кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі і намесьніка міністра на падатках і зборах Васілія Каменкі.

Пра гэта паведамляе сеткавае выданьне "Ежедневник".

Паводле зьвестак выданьня, замах плянавалася зьдзейсьніць з дапамогай выбуховага прыстасаваньня і гранатамёту.

Паводле дадзеных сьледзтва, у групу уваходзілі аўганцы. Імі кіраваў Мікалай Аўтуховіч.

Сьледчы Віктар Клачко, які вядзе справу, адмовіўся адказваць на пытаньні Свабоды пра з тэлефон.

Намесьнік кіраўніка прэсавай службы МУС Алег Сьлепчанка не пацьвердзіў і не абверг гэтыя зьвесткі. Ён паабяцаў даць інфармацыю цягам дня.

Раней Аўтуховіча падазравалі ў падпале дома міліцыянта, ён таксама фігуруе ў крымінальнай справе адносна незаконнага абыходжаньня са зброяй.

Разам зь зьняволеныя прадпрымальнікі Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка.

7 ліпеня ў Ваўкавыску затрымалі Людмілу Парэмскую, дырэктарку фірмы, дзе да арышту працаваў кіроўцам Мікалай Аўтуховіч. Затрымаўшы жанчыну, супрацоўнікі міліцыі адвезьлі яе ў Менск.

7 ліпеня ў Менску супрацоўнікамі ўправы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю быў затрыманы былы аўганец Канстанцін Уланаў, які ў 2005 годзе галадаваў на знак салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам. Пасьля ператрусу кватэры Ўланава міліцыянты забралі ягоную паляўнічую стрэльбу.

Мікалай Аўтуховіч
…знаходзіцца за кратамі з 8 лютага. Ад 16 красавіка Аўтуховіч трымае галадоўку пратэсту. Ён галадуе ўжо 85 дзень.Сваёй віны Аўтуховіч не прызнае і кажа пра палітычны перасьлед.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG