Вэтэрана вайны ў Аўганістане менчука Канстанціна Уланава затрымалі 7 ліпеня як падазронага ў справе Мікалая Аўтуховіча. Пра гэта на тэлефон-аўтаадказьнік “Свабоды” паведаміла спадарыня, якая назвалася жонкай аўганца Тацянай.
“Сёньня а 8:45 у кватэры быў зроблены ператрус, мужа арыштавалі і зьвезьлі ў галоўную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Сказалі, што ён праходзіць па справе Аўтуховіча, да якога ня мае ніякага дачыненьня, акрамя таго, што 4 гады таму галадаваў на знак салідарнасьці з Аўтуховічам, калі той змагаўся за свае правы”.
Паводле жонкі аўганца ў затрыманьні бралі ўдзел 7 чалавек. Яны забралі паляўнічую стрэльбу Ўланава, якая зарэгістраваная і захоўвалася належным чынам, а таксама фотаздымак, дзе Ўланаў зьняты разам з Аўтуховічам. “Ператрус правялі таксама на лецішчы, але ніякай выбухоўкі ды іншай зброі ў яго не знайшлі”, — кажа Тацяна Ўланава.
Праваабаронца Алег Воўчак асабіста ведае Канстанціна Уланава:
“Ён вайсковы пэнсіянэр, яму 57 гадоў. У 2005 годзе Канстанцін Уланаў на заклік „аўганцаў“ браў удзел ў галадоўцы салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, якая праходзіла ў офісе прадпрымальніка ў Ваўкавыску. Канстанцін езьдзіў у Ваўкавыск, там фатаграфаваўся з Аўтуховічам на памяць. Але, па маіх зьвестках, з таго часу яны не сустракаліся”.
“Пасьля таго, як да справы Аўтуховіча пра падпал дому далучылі эпізод пра гранатамёт, мы зразумелі, што з нас, аўганцаў, зараз будуць „ляпіць“ справу, што нібыта гэта банда, якая займаецца выбухамі і падпаламі. Памятаеце, як Лукашэнка адрэагаваў, што міліцыя ня здолела знайсьці арганізатараў леташняга выбуху на сьвяце Незалежнасьці? Дык вось яны знайшлі самае простае выйсьце — шукаюць крайніх сярод актывістаў аўганскага руху”.
Алег Воўчак не выключае, што перасьлед Аўтуховіча і Ўланава ёсьць помстай за іх грамадзянскую пазыцыю. Праваабаронца нагадаў, што Аўтуховіч і Уланаў, якія маюць баявыя ўзнагароды, нядаўна адмовіліся ад юбілейных мэдалёў, якімі урад узнагародзіў усіх “аўганцаў” да 20-годзьдзя вываду савецкіх войск з Аўганістану. Вядома, што адмаўляючыся ад узнагароды Аўтуховіч запатрабаваў вярнуць аўганцам адабраныя льготы і прыраўняць іх да вэтэранаў Вялікай айчыннай вайны.
У МУС не камэнтуюць затрыманьня Канстанціна Уланава.

Канстанцін Уланаў
стаў пятым затрыманым у справе Аўтуховіча. 9 лютага разам з прадпрымальнікам арыштавалі жыхароў Ваўкавыску Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку. Як і Аўтуховічу, ім выставілі абвінавачаньне ў падпале дома мясцовага міліцыянта. Таксама іх падазраюць ў захоўваньні гранатамёту, які быў знойдзены ў Ваўкавыску. Сёньня, 7 ліпеня, у Ваўкавыску затрымалі Людмілу Парэмскую, дырэктарку фірмы “Ніка-таксі 22222”, дзе працаваў да арышту Мікалай Аўтуховіч.